Горад
Нумеа
| ||||||||||||||||||||
Нумеа (фр.: Nouméa) — сталіца Новай Каледоніі. Насельніцтва складае 97 579 чалавек (2009). Порт на беразе Ціхага акіяна. Выплаўка нікелю. Вываз нікелю, жалезных руд, медзі. Плошча горада — 67,19 км².
Гісторыя
Першым еўрапейцам, які заснаваў паселішча ў наваколлях быў брытанец Джэймс Падан у 1851 годзе. Заклапочаныя кантролем над востравам, французы ўсталявалі паселішча побач ў 1854 годзе, пераехаўшы з Балады з поўначы вострава. Гэтае паселішча першапачаткова называлася Порт-дэ-Франс, але пазней, у 1866 годзе было перайменавана ў Нумеа. Спачатку зона выкарыстоўвалася як папраўчая калонія, і пазней як цэнтр для перапрацоўкі нікелю і золата.
Падчас Другой сусветнай вайны Нумеа выкарыстоўвалася як штаб арміі ЗША ў Паўднёвым Ціхім акіяне. Комплекс штаб-кватэры арміі пасля вайны быў выкарыстаны ў якасці асновы для рэгіянальнай міждзяржаўнай арганізацыі: Паўднёвай Ціхаакіянскай Камісіі, якая пазней стала называцца як Сакратарыят ціхаакіянскай супольнасці.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).