Нуклоны (ад лац.: Nucleus — ядро) — агульная назва для пратонаў і нейтронаў. З пункту гледжання электрамагнітнага ўзаемадзеяння пратон і нейтрон розныя часціцы, бо пратон з'яўляецца электрычна зараджаным, а нейтрон — не. Аднак з пункту гледжання моцнага ўзаемадзеяння, якое з'яўляецца вызначальным у маштабе атамных ядраў, гэтыя часціцы не адрозніваюць, таму і быў уведзены тэрмін «нуклон», а пратон і нейтрон пачалі разглядацца як два розныя станы нуклона, якія адрозніваюцца праекцыяй ізатапічнага спіна. Блізкасць уласцівасцей ізаспінавых станаў нуклона з'яўляецца адной з праяў ізатапічнай інварыянтнасці. Нуклоны адносяцца да сямейства барыёнаў (група N-барыёнаў). Яны з'яўляюцца самымі лёгкімі з вядомых барыёнаў.
Уласцівасці нуклонов
Назва | Пазначэнне | Маса, МэВ | Час жыцця ў свабодным стане | Электрычны зарад | Праекцыя ізаспіна | Кваркавы склад |
---|---|---|---|---|---|---|
Нейтрон | n0 | 939,565 | 886 сек | 0 | −1/2 | udd |
Пратон | p+ | 938,2726 | > 2,9×1029 гадоў | +1 | +1/2 | uud |
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.