Нацыянал-сацыялізм |
Асноўныя паняцці |
Дыктатура • Правадырызм • Правая ідэалогія • Шавінізм • Расавая палітыка • Мілітарызм • Антыдэмакратызм |
Ідэалогія |
Фёлькішэ бевегунг • «25 пунктаў» • «Мая барацьба» • Унтэрменш • Нюрнбергскія расавыя законы • Расавая тэорыя Гюнтэра • Расавая палітыка • «Міф дваццатага стагоддзя» |
Гісторыя |
Трэці рэйх • Ноч доўгіх нажоў • Крыштальная ноч • Другая сусветная вайна • Вырашэнне чэшскага пытання / яўрэйскага пытання • Катастрофа еўрапейскага яўрэйства • Халакост • Нюрнбергскі працэс |
Асобы |
Адольф Гітлер • Відкун Квіслінг • Войцех Тука • Генрых Гімлер • Герман Герынг • Рудольф Гес |
Арганізацыі |
НСДАП • СА • СС • Гітлерюгенд • Вервольф • Саюз нямецкіх дзяўчат • Юнгфольк • Саюз дзяўчынак • Зімовая дапамога • Германскі працоўны фронт • Сіла праз радасць • Вера і прыгажосць • Нацыянал-сацыялістычныя (мехкорпус • авіякорпус • народная дабрачыннасць • жаночая арганізацыя • саюз студэнтаў • саюз урачоў • саюз настаўнікаў • саюз юрыстаў • саюз дапамогі ахвярам вайны) |
Нацысцкія партыі і рухі |
Венгрыя • Паўночны Каўказ • Бельгія • Нідэрланды • Чачня • Нарвегія • Латвія • Беларусь |
Роднасныя паняцці |
Фашызм • Антыкамунізм • Неанацызм • Інтэгральны нацыяналізм • Нацысцкі акультызм |
Партал:Нацысцкая Германія · Праект «Фашызм» |
«Ноч доўгіх нажоў» (Nacht der langen Messer ), аперацыя «Калібры», «путч Рома» (ням.: Röhm-Putsch) — умоўная назва чыстак, зладжаных у нацысцкай Германіі з 30 чэрвеня да 2 ліпеня 1934 р. Асноўная частка забітых належала да SA (ням.: Sturmabteilung), парамілітарнай арганізацыі НСДАП.
Гітлер бачыў у незалежнасці арганізацыі і схільнасці яе членаў да вулічнага гвалту пагрозу асабістай уладзе. Ён таксама прагнуў супакоіць камандаванне рэйхсвера, якое пабойвалася амбіцый кіраўніка SA Эрнста Рома падпарадкаваць і паглынуць Рэйхсвер у яго арганізацыю. Таксама Гітлер скарыстаўся чысткамі, каб пазбавіцца праціўнікаў свайго рэжыму, асабліва прыхільнікаў віцэ-канцлера Франца фон Папена, і паквітацца са старымі ворагамі.
За час правядзення аперацыі было забіта 85 чалавек, аднак выніковая колькасць загінулых можа дасягаць сотняў[1][2], больш за тысячу былі арыштаваныя[1]. Большасць забойстваў здзейснілі СС (ням.: Schutzstaffel) і гестапа (ням.: Geheime Staatspolizei). Чыстка ўзмацніла і кансалідавала падтрымку Гітлера ў Рэйхсверы. Яна таксама забяспечыла юрыдычныя ўмовы для нацысцкага рэжыму, паколькі суды, у жаданні дагадзіць і паказаць сваю лаяльнасць да рэжыму, скасавалі перашкоды пазасудоваму пераследу.
Пад час планавання аперацыя мела назву «Калібры» (ням.: Kolibri), як і кодавае слова, якое мела стаць сігналам пачатку дзеянняў карным атрадаў[3]. Гэтая назва была абрана выпадкова. Назва «ноч доўгіх нажоў» існавала ў нямецкай мове задоўга да аперацыі, так называлі акты помсты. У Германіі дагэтуль карыстаюцца назваю «Путч Рома» (па-нямецку: Röhm-Putsch), якою скарыстаўся нацысцкі рэжым дзеля апраўдання неабходнасці забойстваў з мэтай нібыта супрацьстаяння путчу. Каб падкрэсліць хібнасць гэтай аргументацыі, путч называюць «так званым»[4].
Зноскі
- 1 2 Evans (2005), p. 39. «At least eighty-five people are known to have been summarily killed without any formal legal proceedings being taken against them. Göring alone had over a thousand people arrested.»
- ↑ Kershaw, Hitler, (1999), p. 517. «The names of eighty-five victims [exist], only fifty of them SA men. Some estimates, however, put the total number killed at between 150 and 200.»
- ↑ Kershaw, Hitler, (1999), p. 515.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Deutsches Historisches Museum (DHM), German Historical Museum. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2013. Праверана 15 мая 2013.
Літаратура
- Evans, Richard J. The Coming of the Third Reich. New York: Penguin Group, 2004. ISBN 0-14-303469-3.
- Maracin, Paul The Night of the Long Knives: 48 Hours that Changed the History of the World, New York: The Lyons Press, 2004. ISBN 1-59921-070-3.
- Mau, Herman. «The 'Second Revolution'—June 30, 1934». In Republic to Reich: The Making of the Nazi Revolution, edited by Hajo Holborn. New York: Pantheon Books, 1972. ISBN 0-394-47122-9.
- Tolstoy, Nikolai. Night of the Long Knives. New York: Balantine Books, 1972. ISBN 0-345-02787-6.