У заходняй музычнай натацыі кропка, якая ставіцца пасля ноты, павялічвае яе на палову музычнай працягласці. Напрыклад, калі працягласць асноўнае ноты — дзве дзелі, то гэта ж нота з кропкай будзе доўжыцца тры дзелі. Нота любой працягласці можа быць падоўжана кропкай. Пункцірны запіс раўназначны запісу асноўнае ноты, злучанай з дапамогай лігі з іншымі[1]. Да ноты можа быць дададзена любая колькасць кропак; колькасць кропак служыць для падаўжэння ноты на ад першапачатковай працягласці (1,5, 1,75, 1,875, 1,9375, 1,968 і г.д.).
Натацыі
Калі нота з’яўляецца часткай акорда або інтэрвалу, кропка будзе пісацца поруч кожнае ноты: [2].
Пункцірныя кропкі не варта блытаць з кропкамі, якія пазначаюць стаката, якія пішуцца вышэй або ніжэй за ноту.
Выкарыстоўваць кропкі для павелічэння працягласці нот пачалі яшчэ ў X стагоддзі, аднак дакладная сума павелічэння аспрэчваецца (гл. Неўма).
Падвойнае і патройнае павелічэнне
Таксама ў музычнай практыцы могуць выкарыстоўвацца дзве і больш кропкі для павелічэння працягласці. Пры гэтым нота з дзвюма кропкамі ўраўноўваецца 1¾ (1 + ½ + ¼) працягласці асноўнае ноты, а нота з трыма кропкамі — 1⅞ (1 + ½ + ¼ + ⅛) працягласці. Адным з вядомых прыкладаў выкарыстання нот з трыма кропкамі з’яўляецца прэлюдыя Ф. Шапена соль мажор ор. 28 № 3 або Венгерская рапсодыя № 15 Ф. Ліста.
Зноскі
Гл. таксама
- Свінг (музычны тэрмін)
- Трыёль
- Працягласць нот