Норма Алеандра | |
---|---|
Norma Aleandro | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Norma Aleandro Robledo |
Дата нараджэння | 2 мая 1936[1] (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Pedro Aleandro[d] |
Маці | María Luisa Robledo[d] |
Дзеці | Oscar Ferrigno Jr.[d] |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, тэатральная актрыса, кінаактрыса, пісьменніца, сцэнарыст |
Узнагароды |
diamond Konex award[d] (2001) |
IMDb | ID 0001903 |
![]() |
Но́рма Алеа́ндра-Рабле́да (Буэнас-Айрэс, 2 мая 1936) (ісп.: Norma Aleandro) — аргенцінская актрыса, рэжысёр кіно і тэатра, сцэнарыст.
Біяграфія
З сям’і акцёраў тэатра і кіно. Пачала выступаць на сцэне разам з бацькамі ва ўзросце 9 гадоў. Гуляла ў п’есах Эўрыпіда, Мальера, Лопэ дэ Вэгі, Сервантэса, Цірса дэ Маліна, О’Ніла, Брэхта, Артура Мілера, Тэнесі Уільямса, Жана Ануя, Марыа Варгас Льёса. Выступала на радыё. У кіно дэбютавала ў 1952, адыграла больш чым у 50 фільмах. Актыўна працавала і працуе на тэлебачанні. У 1976—1981 жыла ва Уругваі і Іспаніі, здымалася ў іспанскіх кінарэжысёраў, пазней працавала ў Галівудзе.
Выступае таксама як паэт, драматург і сцэнарыст.
Сястра — актрыса Марыя Ванер, сын — акцёр Оскар Ферыньё.
Зноскі
- ↑ Norma Aleandro // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- На сайце Кіно Аргенціны Архівавана 24 верасня 2010. (ісп.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.