Норка еўрапейская | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Mustela lutreola Linnaeus, 1761 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Норка еўрапейская, Норыца[1] (Mustela lutreola) — млекакормячы драпежнік з сямейства куніцавых.
Апісанне
Норкі добра прыстасаваныя да жыцця каля вады. Маюць гнуткае цела, даўжыня якога 25-43 см, масаю 0,5-1,1 кг, самкі менш самцоў. Галава выцягнутая, з маленькімі круглявымі вушамі. Канечнасці кароткія, паміж пальцамі лап маюцца невялікія перапонкі, якія дапамагаюць жывёлам плаваць. Афарбоўка цела еўрапейскай норкі вар'іруе ад рудавата-бурага да цёмна-карычневага. Адметнай асаблівасцю гэтага віду норак з'яўляецца наяўнасць на канцы пысы белай плямы.
Распаўсюджанне
Сучасны арэал еўрапейскай норкі ў Еўропе гэта некалькі ізаляваных папуляцый: на паўночным усходзе Іспаніі і паўднёвым захадзе Францыі, у дэльце р. Дунай і цэнтры еўрапейскай часткі Расіі. У Беларусі ў 1980-90-х гадах былі выяўлены 3 лакальныя папуляцыі еўрапейскай норкі: у вярхоўях р. Ловаці, Лучосы і Сцвігі; магчыма ўжо знікла.
Выцясняецца акліматызаванай амерыканскай норкай. Папуляцыя еўрапейскай норкі адноўлена на астравах Хіюмаа і Саарэмаа, дзе амерыканскую норку штучна вынішчылі.
Экалогія
Ежу здабывае ў вадзе. Ва ўмовах Беларусі асноўным кормам еўрапейскай норкі на рэках з'яўляюцца жабы, дробныя сысуны і рыба невялікіх памераў. Сярод відаў рыб звычайна спажываюцца акунь, плотка, дробны шчупак, уюн і інш. Акрамя таго, у рацыён еўрапейскай норкі ўваходзяць птушкі, рачныя ракі, малюскі.
Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Lutreola lutreola
Літаратура
- Рымінская Я. Норка еўрапейская // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. I катэгорыя (CR) |
- Норка еўрапейская ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка)