Норберт Вінер | |
---|---|
англ.: Norbert Wiener | |
![]() | |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1894[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 1964[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Leo Wiener[d] |
Жонка | Margaret Engemann[d] |
Род дзейнасці | матэматык, аўтабіёграф, выкладчык універсітэта, псіхолаг, спецыяліст у галіне інфарматыкі, founder |
Навуковая сфера | матэматыка і кібернетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік |
Карл Шміт Джасая Ройс |
Вядомыя вучні |
Амар Боўз Шікаа Ікехара Норман Левінсан |
Вядомы як | заснавальнік кібернетыкі |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
![]() грант Гугенхайма (1926) Гібсаўская лекцыя[d] (1949) Прэмія імя М. Бохера[d] (1933) ганаровы доктар Нацыянальнага аўтаномнага ўніверсітэта Мексікі[d] (1951) |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Норберт Вінер (англ.: Norbert Wiener; 26 лістапада 1894, Калумбія, штат Місуры, ЗША — 18 сакавіка 1964, Стакгольм, Швецыя) — амерыканскі навуковец, выдатны матэматык і філосаф, заснавальнік кібернетыкі і тэорыі штучнага інтэлекту.
Біяграфія
Норберт Вінер нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. Яго бацька, Леа Вінер (1862—1939), нарадзіўся ў Беластоку[7] колішняй Расійскай імперыі, вучыўся ў Мінскай, а пасля ў Варшаўскай гімназіі, паступіў у Берлінскі тэхналагічны інстытут, пасля заканчэння другога курса пераехаў у ЗША, дзе ў выніку стаў прафесарам на кафедры славянскіх моў і літаратуры ў Гарвардскім універсітэце. Бацькі маці, Берты Кан, былі выхадцамі з Германіі.
К 14 гадам Норберт Вінер вывучыў вышэйшую матэматыку, у 18 гадоў стаў доктарам філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта. Ранняе развіццё Вінера адлюстравана ў яго кнізе «Я вундэркінд» (1953). З 1919 выкладчык, з 1932 прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Займаўся матэматычнай логікай і тэарэтычнай фізікай. Як матэматык стаў вядомы ў 20-30-я гг. XX ст. дзякуючы сваім працам па тэорыі патэнцыялу, гарманічных функцый, шэрагах і пераўтварэннях Фур'е, агульнаму гарманічнаму аналізу. Вялікае значэнне ў тэорыі выпадковых працэсаў атрымала ўведзеная Вінерам мера ў прасторы непарыўных функцый («вінераўская мера»).
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Norbert Wiener // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://archive.org/details/darkheroofinform0000conw
- ↑ https://bathtubbulletin.com/biography-norbert-wiener/
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ https://www.amacad.org/multimedia/pdfs/publications/bookofmembers/ChapterW.pdf
- ↑ Винер Н. Бывший вундеркинд (аўтабіяграфічная аповесць)
Літаратура
- Винер Н. Бывший вундеркинд (аўтабіяграфічная аповесць, частка першая)
- Винер Н. Я — математик (аўтабіяграфічная аповесць, частка другая, выданне 2001 года)
- Винер Н. Я — математик (выданне 1967 года)
- I. E. Segal (1992) Norbert Wiener. 1894—1964. A Biographical Memoir Архівавана 15 кастрычніка 2012.. National Academy Press. Washington