Нона Уладзіміраўна Васілеўская
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1939(1939-10-09) (84 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1982)
Альма-матар
Член у

Но́на Уладзі́міраўна Васіле́ўская (нар. 9 кастрычніка 1939, в. Таржок, цяпер Невельскі раён, Пскоўская вобласць, Расія) — беларуская гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982).

У 1966 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1966 года працуе ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі. Даследуе культурныя пераўтварэнні ў Беларусі ў 1921—1941 гадах, палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў у Беларусі. Адна з аўтараў «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 2, 1985)[1]. Член грамадскага аб’яднання «Мартыралог Беларусі»[2].

Выбраная бібліяграфія

  • Васілеўская Н. У. Абвінавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме (пра наркома асветы Беларусі А. В. Баліцкага). Мн., 1995
  • Нона Васілеўская. Хроніка кароткага жыцця (трагічны лёс наркома асветы Уладзіміра Піваварава) // Pепрессивная политика советской власти в Беларуси (выпуск 2). — 2007., с. 361—371 зборнік навуковых прац «Беларусь у ХХ ст.», выпуск ІІІ (2004)

Зноскі

  1. ЭГБ 1994, с. 228.
  2. Зьявіўся новы вэбсайт «Мартыралёг Беларусі» (бел. (тар.)). svaboda.org (24 кастрычніка 2004).

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.