Славутасць | |
Новы свет | |
---|---|
![]() | |
53°41′21″ пн. ш. 23°49′48″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | канструктывізм, Eclectic architecture in Russia[d], мадэрн і псеўдарускі стыль |
![]() |
Новы свет — гістарычны раён горада Гродна, узнік у канцы XIX ст. у паўночнай частцы горада. Адметны рознастылёвай сядзібнай забудовай з жылымі дамамі ў стылі мадэрну іканструктывізму.
Раён знаходзіцца паміж вуліцамі Горкага і Ажэшкі. Ён пачаў забудоўвацца яшчэ ў 1770—я гады, у часы гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза. Верагодна, першай вуліцай раёна магла быць Акадэмічная. Спачатку ён ахопліваў фактычна прадмесці на тэрыторыі сучасных вуліц Акадэмічнай, Багдановіча, Батанічнай, Валковіча, 1-га мая і 17-верасня, а па-сапраўднаму пераўтварыўся ў гарадскі раён у другой палове XIX ст[1].
Пачаткам гісторыі Новага свету можна лічыць 24 чэрвеня 1875 года, калі прадмесце было ўключана ў рысы горада Гродна[2].
Свой асаблівы выгляд раён набыў у 1920-30-я гады, калі склаўся ансамбль драўляных і мураваных асабнякоў у стылях канструктывізму, мадэрну, неабарока, з элементамі неакласіцызму і вялікай колькасцю драўляных разных дэталяў[3].
Змаганне за захаванне Новага свету
Раён у 2006 годзе апынуўся пад пагрозай страты свайго аўтэнтычнага аблічча, калі гарадскія ўлады пачалі прасоўваць ідэю зносу часткі будынка. Так быў страчаны адметны будынак, вядомы сярод гродзенцаў як «Гарачы хлеб» — помнік канструктывізму 1930—х гадоў, які размяшчаўся на вуглу вуліц 17 Верасня і Горкага[4][5].
У межах кампаніі па захаванні Новага свету гродзенскія краязнаўцы, гісторыкі і актывісты праводзілі пленэры, рыхтавалі публікацыі і звароты да ўладаў, спрабавалі правесці мясцовы рэферэндум. У 2008 годзе рэжысёр Арцём Лобач зняў 14-хвілінны дакументальны фільм "Гродна. Новы свет"[6].
Вядомыя жыхары
У Новым свеце ў розныя часы жылі прадстаўнікі творчай і тэхнічнай інтэлігенцыі, лекары, чыноўнікі.
Сярод іх:
- Максім Багдановіч[7]
- Ян Каханоўскі
- Станіслаў Жыўна
- Вацлаў Пануцэвіч
- Зоф’я Налкоўская[8]
- Эдвард Лістоўскі
- Сяргей Прытыцкі
Зноскі
- ↑ Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 33—34. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
- ↑ Чернякевич А. Н., Трусов И. Г. «Новый Свет» и его окрестности. — Минск: Лимариус, 2009. — С. 4. — 68 с.
- ↑ Гродзенскі Новы свет(нявызн.). harodnia.comharodnia.com. Праверана 28 лютага 2024.
- ↑ Рэквіем па “Гарачым Хлебе”. Як 10 гадоў таму ў Гродне знеслі сапраўдны помнік . Hrodna.life - навіны Гродна (28 лютага 2024). Праверана 28 лютага 2024.
- ↑ Кулевіч, Руслан. "Гарачы хлеб" як сімвал страт: гродзенцы ўспамінаюць Антоненку і разбурэнне ў Новым свеце . Hrodna.life - навіны Гродна (6 кастрычніка 2018). Праверана 28 лютага 2024.
- ↑ Гродно. Новый Свет / Grodno. Nowy Svet (Polskie napisy)(нявызн.). Праверана 28 лютага 2024.
- ↑ Максиму Богдановичу – 130. Места в Гродно, связанные с семьей Богдановичей . Hrodna.life - навіны Гродна (28 лютага 2024). Праверана 28 лютага 2024.
- ↑ Зоф’я Налкоўская: фемінісцкая зорка, якая ў Гродне спрачалася з Пілсудскім і захаплялася Старым замкам . Hrodna.life - навіны Гродна (28 лютага 2024). Праверана 28 лютага 2024.