Бібліятэка
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (новы будынак)
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (новы будынак)
53°55′53″ пн. ш. 27°38′46″ у. д.
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар В. У. Крамарэнка, М. К. Вінаградаў
Дата заснавання 2006
Будаўніцтва 20022006 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі размешчаны ва ўсходняй частцы горада Мінска. Каля бібліятэкі размешчаны парк Пісьменнікаў, які з’яўляецца часткай Сляпянскай воднай сістэмы.

Будынак

Будынак уяўляе сабой ромбакубаактаэдр вышынёй 72,6 м (20 паверхаў) і вагой 115 000 тон (не лічачы кніг). Пляц забудовы складае 19,5 тыс. м², агульная плошча будынка — 112,6 тыс. м², у тым ліку кнігасховішчы — 54,9 тыс. м². Бібліятэка з’яўляецца адной з самых вялікіх у свеце.

Незвычайным з’яўляецца рашэнне падсветка будынка, якая ўключаецца штодня з заходам сонца і працуе да 24.00. Колер і ўзоры змяняюцца штосекундна.

Гісторыя будаўніцтва

19 мая 1992 г., пасля набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту, Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна была пераназвана ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Да таго часу яна ўжо мела вострую неабходнасць у будаўніцтве новага комплексу, з прычына таго, што стары комплекс будынкаў быў не ў стане задаволіць запатрабаванні грамадства ў галіне бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання. Але на працягу 1990-х гадоў бібліятэка была вымушана весці працу на фоне абмежаваных магчымасцей старых будынкаў для захоўвання фондаў, абслугоўвання чытачоў, службовых памяшканняў.

7 сакавіка 2002 г. прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка падпісаў загад «Аб будаўніцтве будынка дзяржаўнай установы „Нацыянальная бібліятэка Беларусі“». 1 лістапада 2002 г. адбылася закладка падмурка новага будынка бібліятэкі, паводле праекта творчага калектыву М. К. Вінаградава і В. У. Крамарэнкі, які яшчэ ў 1989 г. перамог на міжнародным конкурс на лепшае архітэктурнае рашэнне.

Будаўніцтва

Будаўніцтва было пачата 1 лістапада 2002 года недалёка ад жылога мікрараёна Усход-1 і станцыі метро «Усход». Прыёмка першага пускавога комплексу, які ўключаў кацельню з інжынернымі сеткамі, вычышчальныя будынкі, сістэму энергазабеспячэння, вонкавыя інжынерныя сеткі былі праведзеныя ў кастрычніку 2005 года. Былі таксама праведзеныя працы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі.

Другі пускавы комплекс, прыёмка якога была завершана ў канцы снежня 2005 года, уключаў увод у дзеянне кнігасховішча, чытальных зал і службовых памяшканняў, усіх інжынерных і інфармацыйных сістэм, а таксама сацыякультурнага цэнтра. У яго ўваходзяць шматфункцыянальная канферэнц-зала, цэнтр дзелавых сустрэч і перамоў, музычна-мастацкі салон, музейны комплекс, мастацкая галерэя.

Пуск трэцяй чаргі прадугледжваў пачатак эксплуатацыі комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм, забяспечвальных працу персаналу і абслугоўванне карыстачоў, цэнтра міжнародных сустрэч, які ўключае ў сябе офіс прэзідэнта Беларусі, дзве канферэнц-залы і залы самітаў і памяшканняў, якія да іх прымыкаюць. Увод у дзеянне гэтых аб’ектаў, які павінен быць ажыццёўлены да 31 мая 2006 года, дазволіць адкрыць бібліятэку для чытачоў.

У поўным аб’ёме комплекс інфармацыйна-тэхналагічных сістэм (чацвёрты пускавы комплекс) пачне функцыянаваць у кастрычніку 2006 года.

Конкурс на пастаўку сістэм захоўвання дадзеных і сервераў апрацоўкі інфармацыі выйграла кампанія «Х’юлет Пакард». Паводле яе прадстаўніка, рашэнняў такога ўзроўню на сённяшні дзень у СНД няма.

10 студзеня 2006 года пачалося перасоўванне кніжных фондаў у новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Да 11.00 да будынка пад’ехаў грузавы аўтамабіль з трыма тонамі літаратуры на розных мовах і перыядычнымі выданнямі, загружанымі ў адмысловыя кантэйнеры. Яго сустракалі кіраўнікі Мінгарвыканкаму і Міністэрства культуры, а таксама супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі. Да 31 студзеня ў новы будынак мае быць перавезены абменна-рэзервовы фонд бібліятэкі. Ён налічае больш 358 тысяч адзінак і прызначаны для арганізацыі ўнутрыдзяржаўнага і міжнароднага кнігаабмену.

Па стане на 21 сакавіка завершаны пераезд у новы будынак асноўных фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Усяго да 1 мая ў новы будынак мае быць перавезена больш за 8 млн друкаваных і рукапісных выданняў, а таксама іншых дакументаў на розных носьбітах інфармацыі. Рарытэтныя выданні, у тым ліку старадрукаваныя, будуць перавезеныя ў апошнюю чаргу і размешчаныя на восьмым паверсе бібліятэкі.

Адкрыццё

Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі быў адчынены 16 чэрвеня 2006 года. Адкрыццё некалькі разоў адкладалася з-за таго, што будаўнікі не паспявалі скончыць з недаробкамі. У цырымоніі адкрыцця прымаў удзел прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, яму жа быў уручаны чытацкі квіток № 1.

Чуткі

Неўзабаве пасля пачатку будаўніцтва, некаторыя сродкі масавай інфармацыі пачалі распаўсюджваць чуткі аб тым, што нібы беларускія архітэктары і канструктары не здольныя правільна стварыць такі нетыпавы і ў чымсьці ўнікальны будынак, і таму пры праектаванні не былі ўлічаныя ўсе нюансы. Сцвярджалася, што пад месцам будаўніцтва размешчана балота і будынак даў моцнае асяданне, што само будаўніцтва вядзецца ў аўральным рэжыме і праз гэтае на ім дзясяткамі гінуць працоўныя. З’яўленне ў прэсе падобнага роду здагадак спарадзіла сярод жыхароў Мінска і ўсёй Беларусі хвалю слыху і вымусіла галоўнага інжынера аб’екта, намміністра культуры і іншых адказных за будаўніцтва асоб неаднаразова выступаць з аспрэчаннямі. У прыватнасці, галоўны інжынер паказаў[1], што будаўніцтва вядзецца пад жорсткім кантролем, за ўвесь час на аб’екце загінуў адзін рабочы, які ў дождж схапіўся за электрычныя правады. Асяданне будынка вагой 115 000 тон (удвая цяжэй Астанкінскай вежы) складае 5 сантыметраў, і пасля завозу кніг, агульнай вагой 20 000 тон павялічыцца яшчэ на 8-10 мм.

Фінансаванне

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 2 чэрвеня 2006 года падпісаў дакумент, які абавязаў разлічыцца з прадпрыемствамі, якія працавалі на будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі, да 10 чэрвеня таго жа года. Аднак гэтае даручэнне не было выканана. Сямі прадпрыемствам, якія будавалі бібліятэку, дагэтуль не вярнулі грошы, агульнай сумай каля 614 мільёнаў 874 тысячы рублёў. Сярод прадпрыемстваў-крэдытораў апынулася ААТ «Прафтэхмантаж» і наваполацкае ААТ «Нафтазаводмантаж», таксама ААТ «Магілёўтэхмантаж», якое займалася мантажом шкла верхняй часткі бібліятэкі, так званых граняў «дыямента». Па запэўненнях службоўцаў, дзяржава зможа заплаціць ім толькі ў канцы 2009 года[2].

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Комсомольская правда в Белоруссии. Архіўная копія(недаступная спасылка). TUT.by. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2007. Праверана 28 верасня 2013.
  2. Еўрапейскае радыё для Беларусі, З будаўнікамі яшчэ не разлічыліся за Нацыянальную бібліятэку Архівавана 12 студзеня 2012. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.