Сяло
Новы Некауз
± | ||||||||||||||||
Новы Некауз (руск.: Но́вый Не́коуз) — сяло ў Яраслаўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Некаузскага раёна. У 1975—1993 гадах Новы Некауз адносіўся да пасёлкаў гарадскога тыпу. Новы Некауз размешчаны за 113 км на захад ад Яраслаўля, на аўтадарозе Угліч — Брэйтава.
У вёсцы знаходзіцца чыгуначная станцыя Некауз на лініі Санкова — Рыбінск Паўночнай чыгункі. Насельніцтва — 3260 чалавек (2021). З захаду сяло абгінае невялікая рэчка Ільд. За 4 км на захад Новага Некауза знаходзіцца сяло Некауз (Стары Некауз).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.