Хрысціянства |
---|
Біблія |
Тройца |
Гісторыя хрысціянства |
|
Хрысціянскае багаслоўе |
|
Галіны хрысціянства |
Но́вы Запаве́т (грэч. Καινὴ Διαθήκη, Kainē Diathēkē) — збор кніг, які ўяўляе сабой адну з дзвюх, разам са Старым Запаветам, частак Бібліі.
Гісторыя
Tэксты зыходна былі ананімнымі[1] і аўтарства кожнага Евангелля было ўзгоднена толькі ў пачатку другога стагоддзя[2]. У XVIII стагоддзі рашэнне пра аўтара ўпершыню было пастаўлена пад сумненне[2].
Зыходныя тэксты Новага Запавету, якія з’явіліся ў розны час, пачынаючы з другой паловы I стагоддзя н.э., былі напісаныя на грэчаскім кайнэ, якое лічылася агульнаўжывальнай мовай усходняга Міжземнамор’я ў першыя стагоддзі н.э. Канон Новага Запавету, які паступова сфармаваўся на працягу першых стагоддзяў хрысціянства, цяпер складаецца з 27 кніг — чатырох Евангелляў, якія апісваюць жыццё і пропаведзі Ісуса Хрыста, кнігі Дзеянняў апосталаў, якая з’яўляецца працягам Евангелля паводле Лукі, дваццаці аднаго паслання апосталаў, а таксама кнігі Адкрыцця Іаана Багаслова (Апакаліпсіс).
Паняцце «Новы Запавет» упершыню згадваецца ў кнізе прарока Ераміі, калі Бог у адказ на непаслушэнства Ізраіля абяцае заключыць з народам Новы Запавет:
Вось настаюць дні, кажа Гасподзь, калі Я заключу з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет, не такі запавет, які Я заключыў з бацькамі іхнімі ў той дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай; той запавет Мой яны парушылі, хоць Я заставаўся ў еднасці з імі, кажа Гасподзь. А той запавет, які Я заключу з домам Ізраілевым пасля тых дзён, кажа Гасподзь: укладу закон Мой у іхнюю нутрыну і на сэрцах іх напішу яго, і буду ім богам, а яны будуць Маім народам.
— Ер 31:31-33
У Новым Запавеце паняцце «Новы Запавет» (лац.: Novum Testamentum) упершыню сустракаецца ў Евангеллі паводле Мацвея:
А калі яны елі: Ісус, узяўшы хлеб і дабраславіўшы, паламаў і, раздаючы вучням, сказаў: прымеце, ежце: гэта Цела Маё. І ўзяўшы чару, і падзякаваўшы, падаў ім і сказаў: пеце з яе ўсе; бо гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная дзеля дараваньня грахоў.
— Мц 26:26-29
У апостальскіх пасланнях упершыню згадваецца Паўлам у першым і другім лістах да хрысціян Карынфу:
Бо я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў, што Гасподзь Ісус у тую ноч, у якую прададзены быў, узяў хлеб і, падзякаваўшы, разламаў і сказаў: «прымеце, ежце, гэта ёсць Цела Маё, за вас ламанае; гэта рабеце ў памяць пра Мяне». Гэтак сама і чару пасля вячэры, і сказаў: «гэтая чара ёсць новы запавет у Маёй Крыві; гэта рабеце, калі толькі будзеце піць, у памяць пра Мяне».
— 1 Кар 11:23-25
Ён даў нам здольнасць быць слугамі Новага Запавету, ня літары, а Духа, бо літара забівае, а Дух творыць жыццё.
— 2 Кар 3:6
Найбольш раннімі з тэкстаў Новага Запавету лічацца пасланні апостала Паўла, а найбольш познімі — творы Іаана Багаслова. Ірыней Ліёнскі лічыў, што Евангелле паводле Мацвея і Евангелле паводле Марка былі напісаныя ў той час, калі апосталы Пётр і Павел прапаведавалі ў Рыме (60-я гады н.э.), а Евангелле паводле Лукі трохі пазней.
Кнігі Новага Запавету
Беларуская назва |
Грэчаская (кайнэ) назва |
Лацінская назва |
Скарачэнне[3] | Мова арыгінала | ||
---|---|---|---|---|---|---|
Бел. | Поўн. | Мін. | ||||
Евангелле паводле Мацвея | Κατὰ Ματθαῖον ἄγιον Εὐαγγέλιον | Evangelium secundum Matthaeum | Мф, Мц | Mt | Mt | Грэчаская (Кайнэ) |
Евангелле паводле Марка | Κατὰ Μᾶρκον ἄγιον Εὐαγγέλιον | Evangelium secundum Marcum | Мр, Мк | Mk | M,Mk | Грэчаская (Кайнэ) |
Евангелле паводле Лукі | Κατὰ Λουκᾶν ἄγιον Εὐαγγέλιον | Evangelium secundum Lucam | Лк | Lk | L,Lk | Грэчаская (Кайнэ) |
Евангелле паводле Яна | Κατὰ Ἰωάννην ἄγιον Εὐαγγέλιον | Evangelium secundum Ioannem | Іаан, Ян | Jn | Jn,Jo | Грэчаская (Кайнэ) |
Дзеянні Апосталаў | Πράξεις τῶν Ἀποστόλων | Actus Apostolorum | Дзеян, Дз | Acts | A | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Рымлянаў | Πρὸς Ῥωμαίους | Epistula ad Romanos | Рым | Rom | Ro | Грэчаская (Кайнэ) |
Першы ліст Карынфянам | Πρὸς Κορινθίους Αʹ | Epistula I ad Corinthios | 1 Кар | 1 Cor | 1C | Грэчаская (Кайнэ) |
Другі ліст Карынфянам | Πρὸς Κορινθίους Βʹ | Epistula II ad Corinthios | 2 Кар | 2 Cor | 2C | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Галатаў | Πρὸς Γαλάτας | Epistula ad Galatas | Гал | Gal | G | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Эфесянаў | Πρὸς Ἐφεσίους | Epistula ad Ephesios | Эф | Eph | E | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Філіпянаў | Πρὸς Φιλιππησίους | Epistula ad Philippenses | Філ, Флп | Phil | Phi | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Каласянаў | Πρὸς Κολοσσαεῖς | Epistula ad Colossenses | Кал | Col | C | Грэчаская (Кайнэ) |
Першы ліст да Фесаланікійцаў | Πρὸς Θεσσαλονικεῖς Αʹ | Epistula I ad Thessalonicenses | 1 Фес, 1 Тэс | 1 Thess | 1Th | Грэчаская (Кайнэ) |
Другі ліст да Фесаланікійцаў | Πρὸς Θεσσαλονικεῖς Βʹ | Epistula II ad Thessalonicenses | 2 Фес, 2 Тэс | 2 Thess | 2Th | Грэчаская (Кайнэ) |
Першы ліст да Цімафея | Πρὸς Τιμόθεον Αʹ | Epistula I ad Timotheum | 1 Цім | 1 Tim | 1T | Грэчаская (Кайнэ) |
Другі ліст да Цімафея | Πρὸς Τιμόθεον Βʹ | Epistula II ad Timotheum | 2 Цім | 2 Tim | 2T | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Ціта | Πρὸς Τίτον | Epistula ad Titum | Ціт | Tit | T | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Філімона | Πρὸς Φιλήμονα | Epistula ad Philemonem | Флм | Philem | P | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст да Яўрэяў | Πρὸς Ἑβραίους | Epistula ad Hebraeos | Гбр, Гебр | Heb | H | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст Якава | Ἐπιστολή Ἰακώβου | Epistula Iacobi | Як | Jas | Ja | Грэчаская (Кайнэ) |
Першы ліст Пятра | Πέτρου Αʹ | Epistula I Petri | 1 Пет, 1 Пт | 1 Pet | 1P | Грэчаская (Кайнэ) |
Другі ліст Пятра | Πέτρου Βʹ | Epistula II Petri | 2 Пет, 2 Пт | 2 Pet | 2P | Грэчаская (Кайнэ) |
Першы ліст Яна | Ἰωάννου Αʹ | Epistula I Ioannis | 1 Ян | 1 Jn | 1J, 1Jn | Грэчаская (Кайнэ) |
Другі ліст Яна | Ἰωάννου Βʹ | Epistula II Ioannis | 2 Ян | 2 Jn | 2J, 2Jn | Грэчаская (Кайнэ) |
Трэці ліст Яна | Ἰωάννου Γʹ | Epistula III Ioannis | 3 Ян | 3 Jn | 3J, 3Jn | Грэчаская (Кайнэ) |
Ліст Іуды | Ἐπιστολή Ἰούδα | Epistula Iudae | Іуд, Юда | Jude | J | Грэчаская (Кайнэ) |
Адкрыццё Яна Багаслова | Ἀποκάλυψις Ἰωάννου | Apocalypsis Ioannis | Адкр | Rev | R | Грэчаская (Кайнэ) |
Беларускія пераклады
Да пачатку XXI стагоддзя Біблію часткова перакладалі на беларускую мову каталіцкія і праваслаўныя святары, пратэстанты і свецкія перакладчыкі. У 2017 годзе, да 500-годдзя першай друкаванай кнігі на беларускай мове — Бібліі Скарыны, хрысціянскія канфесіі Беларусі прымеркавалі свае афіцыйныя выданні перакладаў на сучасную мову.
15 лістапада 2017 года Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) прэзентавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі свой пераклад Новага Запавету на беларускую мову. Гэта вынік саборнай перакладчыцкай дзейнасці членаў Біблейскай камісіі БПЦ, якія пачалі гэту работу 25 гадоў таму ў супрацоўніцтве з Біблейскім таварыствам у Беларусі. Пераклад зроблены са старажытнагрэчаскага тэксту, які традыцыйна ўжываецца ў праваслаўнай царкве. У працэсе сваёй работы Біблейская камісія аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову. Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовы[4].
Каталіцкая царква ў Беларусі таксама пераклала Новы Запавет на сучасную беларускую мову. Новае выданне паказалі ў мінскім Чырвоным касцёле 25 лістапада 2017 года. Працавала над тэкстамі секцыя па перакладзе пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Каманда з дзевяці чалавек, паралельна займаючыся яшчэ іншымі тэкстамі, перакладала Біблію з 2002 года[5].
Зноскі
- ↑ Harris, Stephen L., Understanding the Bible. Palo Alto: Mayfield. 1985.
- 1 2 Donald Guthrie, New Testament Introduction (Leicester, England: Apollos, 1990), pp. 37-40
- ↑ Глядзіце таксама Скарачэнні назваў біблейскіх кніг.
- ↑ blr.belta.by
- ↑ Каталіцкая царква пераклала Новы Запавет на сучасную беларускую мову(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 29 мая 2021.
Тэксты і пераклады
- Новы Запавет на мове арыгінала Архівавана 11 студзеня 2012. (стар.-грэч.)
- Апостал (Скарына)
- Новы Запавет у перакладзе Васіля Сёмухі
- Пераклад Новага Запавету, здзейснены Біблейскай Камісіяй Беларускай праваслаўнай царквы
- Пераклад кніг Новага Запавету, здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
- Чатыры Эванэліі і Апостальскія Дзеі ў перакладзе Вінцэнта Гадлеўскага
- Новы Запавет і Псальмы ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
- Новы Запавет і вучыцельныя кнігі Старога Запавету ў перакладзе Антонія Бокуна
- Новы Запавет і Пяцікніжжа ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага
- Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Кніга Псалмоў / пераклад з грэцкага: Э. К. Сабіла, С. А. Малахаў. — Мінск : Царква Абуджэнне, 2018. — 528 с. ISBN 978-985-6184-57-7
Літаратура
- Брюс М. Мецгер. Текстология Нового Завета. Рукописная традиция, возникновение искажений и реконструкция оригинала (библиотека о. Якова Кротова)
- Владимиров А. Текстология Нового Завета / Апостолы. — М.: Беловодье, 2003. — С. 9-25 ISBN 5-93454-037-8
- Свенцицкая И., Трофимова М. Апокрифы древних христиан (Электронная Библиотека апокрифов)