Нова-Мікольскі мост | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 59°55′19″ пн. ш. 30°18′11″ у. д. | |
Перасякае | Канал Грыбаедава |
Месца размяшчэння | |
![]() |
Нова-Мікольскі мост — аўтадарожны арачны мост цераз канал Грыбаедава ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Казанскі і Спаскі востраў. Размешчаны ў створы Мікольскага завулка і Мікольскай плошчы. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Харламаў мост, ніжэй — Чырвонагвардзейскі мост. Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна (1 км) — «Садовая», «Сянная плошча» і «Спаская». Назва вядомая з 1844 года і дадзена ад Мікольскага сабора, размешчанага побач.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.