Сяло
Новая Усмань
± | ||||||||||||||||||||||
Но́вая У́смань (руск.: Новая Усмань) — сяло ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Наваусманскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 29 270 чалавек паводле звестак за 2010 год. Такім чынам, Новая Усмань з'яўляецца найвялікшым паводле колькасці насельніцтва сялом Расіі. На сёння абмяркоўваецца пытанне аб наданні паселішчу статуса горада[2]. Сяло размяшчаецца на беразе ракі Усмань за 8 км на паўднёвы ўсход ад горада Варонеж. Першапачаткова паселішча мела назву Усмань Сабакіна, аднак у 1928 годзе сяло было пераназвана ў Новую Усмань.
У ХІХ стагоддзі сяло Усмань было ў складзе Усманскай воласці Варонежскага павета Варонежскай губерні[3].
Зноскі
- ↑ https://www.webcitation.org/6MzMXjDAP?url=http://voronezhstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/voronezhstat/resources/942f10804e588b82b076b1ed5c35388a/01-10-%D0%A0_%D0%A2%D0%B5%D1%80%D1%80%3D20000000.xlsx
- ↑ «Новую Усмань хотят сделать городом, а Отрадное присоединить к Воронежу» / Моё!
- ↑ Историческая информация о селе Усмань
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новая Усмань
- Новая Усмань Архівавана 20 лістапада 2017.. Варонежскі гід.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.