Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт
(НДУ)
Новосибирский государственный университет
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Новосибирский государственный университет
Міжнародная назва Novosibirsk State University
Заснаваны 1958
Рэктар Міхаіл Пятровіч Федарук[d]
Студэнты 7 131
Размяшчэнне  Расія: Новасібірск
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт nsu.ru/n/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (руск.: Новосибирский государственный университет) — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Новасібірск. Універсітэт быў адкрыты ў 1958 годзе. У 2009 годзе Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт атрымаў статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта Расіі[1].

Склад універсітэта

У склад універсітэта ўваходзяць 6 факультэтаў, 3 інстытуты і 2 структурныя падраздзяленні, якія забяспечваюць сярэднюю прафесійную адукацыю[2]:

  • Вышэйшы каледж інфарматыкі НДУ
  • Геолага-геафізічны факультэт
  • Гуманітарны інстытут
  • Інстытут медыцыны і псіхалогіі
  • Інстытут філасофіі і права
  • Механіка-матэматычны факультэт
  • Спецыялізаваны вучэбна-навуковы цэнтр НДУ
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Фізічны факультэт
  • Эканамічны факультэт

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.