Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Новарасійск (руск.: Новороссийск) — горад (з 1866 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 389,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1838 годзе. Горад-герой.
Размешчаны на ўзбярэжжы Новарасійскай (Цэмескай) бухты Чорнага мора. Найбуйнейшы порт Расіі на Чорным моры — пасажырскі, грузавыя парты і нафтаналіўная гавань. Адзін з пунктаў базавання Чарнаморскага флоту РФ.
Клімат субтрапічны міжземнаморскі. У зімовы час пануюць паветраныя масы ўмераных шырот, летам трапічных.
Новарасійск — галоўны цэнтр цэментнай прамысловасці на поўдні Расіі (4 цэментавыя заводы), створаны на базе буйных радовішчаў высакаякасных мергеляў. У горадзе знаходзіцца штаб-кватэра буйнага вытворцы цэменту «Новоросцемент».
Развіта машынабудаванне (заводы: «Молат», «Чырвоны рухавік», «Харчмаш», суднарамонтны, радыёзавод «Прыбой» і інш.). Маюцца прадпрыемствы прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (выпускаюць шыфер, жалезабетонныя вырабы і інш.). Дрэваапрацоўчая (у тым ліку мэблевая), харчовая (мукамольна-элеватарны камбінат, малочны, піваварны заводы, рыбзавод і інш.), сталеліцейная (завод «Новороссметалл») прамысловасць. Прадпрыемствы чыгуначнага транспарту («Новарасійскі вагонарамонтны завод»).
Вядомыя асобы
- Мікалай Захаравіч Крываручка (1904—1987) — інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгунак.