Нованароджанае дзіця — дзіця з моманту нараджэння і да канца першага месяца. Бывае даношанае (цяжарнасць 38-41 тыдзень), неданошанае дзіця, пераношанае дзіця (цяжарнасць больш за 41 тыдзень). Пасля нараджэння нованароджанае дзіця прыстасоўваецца да ўмоў навакольнага асяроддзя. Адбываецца ўдасканальванне органаў і сістэм арганізма, асабліва сардэчна-сасудзістай сістэмы, сістэмы імунітэту. Нованароджанае дзіця мае масу цела ў сярэднім 3000-4000 г, даўжыня 50-52 см. Даўжыня галавы складае чвэрць цела, акружнасць чэрапа 34-36 см (на 1-2 см больш за акружнасць грудной клеткі). Да 3-га дня адпадае кукса пупавіны. У першыя 3-4 дні ў нованароджаных адбываецца «фізіялагаічная» страта масы цела (да 10 %), з 6-7-га дня маса пачынае прыбываць (за 1-ы тыдзень павялічваецца на 600—700 г). Пераношанае нованароджанае дзіця мае прыкметы трафічных парушэнняў (напрыклад, шчыльныя косці чэрапа з закрытымі швамі і малымі цемчкамі), больш скхільнае да захворванняў.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нованароджанае дзіця