Новазеландскі долар англ.: New Zealand Dollar | |
---|---|
| |
Код ISO 4217 | NZD |
Краіна | |
Афіцыйнае выкарыстанне | Новая Зеландыя Ніуэ Астравы Кука Астравы Піткэрн |
Складаецца з | 100 цэнтаў |
Пазначэнне | $ |
Манеты | 10, 20, 50 цэнтаў 1, 2 $ |
Банкноты | 5, 10, 20, 50, 100 $ |
Цэнтральны банк | Reserve Bank of New Zealand[d] |
Новазеландскі долар (англ.: New Zealand dollar, код ISO 4217 — NZD) — афіцыйная валюта Новай Зеландыі, залежных ад яе тэрыторый: Ніуэ, Такелау і астравоў Кука, антарктычнай тэрыторыі Роса, на якую Новая Зеландыя прэтэндуе, і брытанскай калоніі Піткэрн. Долар дзеліцца на 100 цэнтаў.
Долар быў уведзены ў абарачэнне 10 чэрвеня 1967 года, замяніўшы новазеландскі фунт. Звычайна скарачаецца да «$», але для адрознення ад іншых доларавых валют ужываецца і «NZ$» ці мянушка «ківі». З 1999 года для вырабу валюты выкарыстоўваецца не папера, а шматслойны пластык.
Гл. таксама
- Долар Астравоў Кука
- Долар Ніуэ
- Долар Астравоў Піткэрн
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новазеландскі долар
- Новазеландскі долар (Банкноты) (ням.) (англ.) (фр.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.