Неўрозы
МКХ-10 F40-48
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Неўроз (новалац. neurosis, паходзіць ад стар.-грэч. Νεῦρον — нерв; сінонімы — псіханеўроз, неўратычны разлад) — у клініцы: зборная назва для групы функцыянальных псіхагенных зварачальных разладаў, якія маюць тэндэнцыю да зацяжнога цячэння. Клінічная карціна такіх разладаў характарызуецца астэнічнымі, навязлівымі і/або істэрычнымі праявамі, а таксама часовым зніжэннем разумовай і фізічнай працаздольнасці. Паняцце «неўроз» было ўведзена ў медыцыну ў 1776 годзе шатландскім урачом Уільямам Куленам.

Псіхагенным фактарам ва ўсіх выпадках з’яўляюцца канфлікты (знешнія ці ўнутраныя), дзеянне абставін, якія выклікаюць псіхалагічную траўму, альбо доўгае перанапружанне эмацыйнай і/або інтэлектуальнай сфер псіхікі.

Папярэджанне

Прадухіленню хваробы спрыяе ўстойлівы расклад працы, адпачынку і харчавання. Карысна адмовіцца ад ужывання ўзбуджальных страў і рэчываў, якія спрыяюць развіццю залежнасці (алкаголь, нікацін, кава і шакалад). Штодзённая размінка, што ўключае бег, прысяданні, плаванне і хадзьбу (40 хвілін), таксама папярэджвае развіццё захворвання. Адмысловае значэнне маюць практыкаванні глыбокага дыхання[1]. Сон мае складаць 8 гадзін на суткі. Перад сном варта праветрываць пакой, адмовіцца ад спажывання ежы і праслухоўвання гучнай музыкі. Штодзённае харчаванне мае ўключаць бананы, тлустыя гатункі рыбы і памідоры[2].

Прычыны

Узнікненню хваробы спрыяюць канфлікты (знешнія ці ўнутраныя), траўмавальныя для псіхікі абставіны і пачуццёва-разумовая перанапруга.

Сімптомы

Псіхічныя сімптомы

  • Эмацыянальнае дрэннае становішча (часцяком без бачных прычын).
  • Нерашучасць.
  • Праблемы ў адносінах.
  • Неадэкватная самаацэнка: прыніжэнне або завышэнне.
  • Частае перажыванне пачуццяў трывогі, страху, «трывожнае чаканне чагосьці», фобіі, магчымыя панічныя атакі, панічнае засмучэнне.
  • Нявызначанасць або супярэчлівасць сістэмы каштоўнасцяў, жыццёвых жаданняў і пераваг, уяўленні пра сябе, пра іншых і аб жыцці. Часта сустракаецца цынізм.
  • Нестабільнасць настрою, яго частая і рэзкая зменлівасць.
  • Раздражняльнасць. (Гл. падрабязней: неўрастэнія)
  • Высокая адчувальнасць да стрэсаў — на нязначную стрэсавую падзею людзі рэагуюць адчаем або агрэсіяй.
  • Плаксівасць.
  • Крыўдлівасць, ранімасць.
  • Трывожнасць.
  • Зацыкленнасць на псіхатраўміруючай сітуацыі.
  • Пры спробе працаваць хутка стамляюцца — зніжаецца памяць, увага, разумовыя здольнасці.
  • Адчувальнасць да гучных гукаў, яркага святла, перападаў тэмпературы.
  • Парушэнні сну: часта чалавеку цяжка заснуць з-за пераўзбуджанасці; сон павярхоўны, трывожны, не прыносіць палягчэння; раніцай часта назіраецца дрымотнасць.

Беларусь

У Беларусі на неўрозы прыпадае каля 80 % усіх псіхічных разладаў[3].

Гл. таксама

  • Трывожны неўроз (неўроз страху)
  • Псіхатэрапія
  • Псіхааналіз
  • Псіхоз
  • Расстройства асобы
  • Патапсіхалогія
  • Пяць асноўных клінічных выпадкаў Фрэйда

Зноскі

  1. Ад неўрозу — рэжым дня // Краіна здароўя. — 23 ліпеня 2014. — № 12, 323. — С. 5.
  2. Вольга Кулінковіч. На нервах іграе неўроз // Звязда : газета. — 10 лістапада 2011. — № 214 (27078). — С. 4. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
  3. Надзея Нікалаева. Кожны пяты пацыент паліклінік мае праблемы з псіхічным здароўем // Звязда : газета. — 7 кастрычніка 2009. — № 189 (26547). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Melman Ch. La névrose obsessionelle. Séminaire 1988—1989. Paris: A.L.I., 1999.
  • Pradeille B. Apologie de la Nevrose. Paris: Persee, 2008.

Спасылкі

  • Святлана Барысенка. Валяр'янкай тут не дапаможаш (часткі: 1, 2, 3) // Звязда : газета. — 4-6 лістапада 2010. — № 216-218, 26824-26826. — ISSN 1990-763x.
  • Неўрозы і псіхалагічныя крызісы. Навучальныя матэрыялы анлайн (7 красавіка 2014). Праверана 13 верасня 2015.(недаступная спасылка)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.