Неўрало́гія[1] — медыка-біялагічная навука пра будову і функцыі нервовай сістэмы, заканамернасці яе філагенезу і антагенезу. Распрацоўвае метады распазнання, лячэння і папярэджання захворванняў нервовай сістэмы. Вывучае пытанні паталогіі, фізіялогіі, сіміёнікі хвароб нервовай сістэмы, іх дыягностыку. Раздзелам неўралогіі з’яўляецца неўрапаталогія.
Гісторыя
Як самастойная навука неўралогія сфарміравалася ў XIX стагоддзі. У Расіі ў самастойную дысцыпліну вылучылася ў 1869 годзе, калі была створана першая клініка нервовых хвароб, а ў 1870 годзе — кафедра нервовых хвароб у Маскоўскім універсітэце. Кафедру і клініку ўзначаліў заснавальнік Маскоўскай школы неўрапатолагаў А. Я. Кажэўнікаў. Заснавальнікам неўралогіі дзіцячага ўзросту лічыцца Р. І. Расаліма. Вялікі ўплыў на развіццё неўралогіі і псіхіятрыі аказалі І. М. Сечанаў, І. П. Паўлаў, А. А. Ухтомскі, М. Я. Увядзенскі, Л. А. Арбелі і іх вучні.
У сучаснай Беларусі дзейнічае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі.
Зноскі
Літаратура
- Неўрало́гія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 535. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Неврология // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
- Пашков, А. А. Неврология и нейрохирургия: пособие / А. А. Пашков. Витебск: ВГМУ, 2015, — 190 с. — ISBN 978-985-466-793-5. (руск.) // ВДМУ
- Чиж, Д. И. Общая неврология : учеб. пособие / Д. И. Чиж, Е. В. Петрова, Е. А Кокарева. — Пенза: Изд-во ПГУ, 2019. — 88 с. — ISBN 978-5-907102-91-0. (руск.) // Пензенскі дзяржаўны ўніверсітэт