Нефрыт
Апрацаваны нефрыт
Формула Ca2(Mg,Fe)5Si8O22(OH)2
Сінгонія Манаклінная
Колер Адценні зялёнага, белы, шэры
Бляск Цьмяны
Цвёрдасць 5,5 — 6,5
Шчыльнасць 2,95 г/см³

Нефры́тмінерал класа сілікатаў, мікравалакністая разнавіднасць актыналіта, якая складаецца ў асноўным са зблытаных валокнаў амфіболаў — Ca2(Mg,Fe)5Si8O22(OH)2.

Назва

Назва паходзіць ад стар.-грэч.: νεφρόςнырка, у сувязі з падабенствам да ныркі.

Апісанне

Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Трапляецца ў выглядзе шчыльнага агрэгата найтанчэйшых пераплеценых валокнаў, чым абумоўлена яго вязкасць і трываласць. Колер аліўкава-, яблычна-, травяна-, цёмна-зялёны, радзей шэры, белы, чорны, вельмі рэдка — чырвоны. Размеркаванне колеру воблачна-плямістае.

Цвёрдасць 5,5—6,5. Шчыльнасць 2,9—3 г/см³.

Добра паліруецца. З прычыны выключна высокай вязкасці абломкі нефрыту вельмі складана раскалоць на кавалкі. Трываласць нефрыту параўнальная з добрымі гатункамі сталі.

Выкарыстанне

Радовішчы прымеркаваны да серпенцінітаў, радзей да даламітавых мармураў, валуны і галька здабываюцца з россыпаў.

Каштоўны ювелірна-вырабны камень.

Гл. таксама

Літаратрура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.