Нератоўка
Характарыстыка
Даўжыня 33,5 км
Басейн 183 км²
Расход вады 0,8 м³/с (вусце)
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне за 1,8 км на захад ад аграгарадка Рассвет
  Каардынаты 52°47′08,10″ пн. ш. 29°08′41,27″ у. д.
Вусце Пціч
  Месцазнаходжанне за 4 км на паўднёвы захад ад пасёлка Рабкор
  Каардынаты 52°35′56,18″ пн. ш. 28°45′46,88″ у. д.
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Акцябрскі раён
physical
Нератоўка
Нератоўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Нерато́ўка[1] — рака ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).

Даўжыня ракі 33,5 км[2]. Плошча вадазбору 183 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 1,8 км на захад ад аграгарадка Рассвет, вусце за 4 км на паўднёвы захад ад пасёлка Рабкор. Цячэ па паўночна-ўсходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Даліна невыразная, шырынёй 1,5—3 км. Вышыня схілаў даліны 3—6[1] м. У нізоўі пойма двухбаковая, шырынёй 1—2 км. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў верхнім цячэнні 10—12 м, у ніжнім 6—7 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—1,2 м[1].

На рацэ гарадскі пасёлак Акцябрскі.

Зноскі

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 291. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Казлова Н. М. Сяцко Ф. І. Нератоўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 12.  599 с., іл. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 14. — 68 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.