Ненач | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 41 км |
Басейн | 796 км² |
Расход вады | 3 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Рудніца |
• Каардынаты | 52°14′52″ пн. ш. 29°30′36″ у. д. |
Вусце | Прыпяць |
• Месцазнаходжанне | Мазыр |
• Вышыня | каля 112 м |
• Каардынаты | 52°04′35,50″ пн. ш. 29°13′04,50″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Калінкавіцкі раён, Мазырскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Не́нач — рака ў Беларусі, у Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах, левы прыток ракі Прыпяць.
Назва
Назва балцкага паходжання, з прыстаўкай адмаўлення Ne- (Не-), дададзенай да кораня, які ў назвах тыпу Нача.
Нача — досыць распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (назва ў прытокаў Дзвіны, прыпяцкай Луніі, Бярэзіны, бярэзінскага Бабра). Таксама Нача — прыток дзвінскай ракі Обшы (у гэтую Начу ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Рэкта, Вейна, Лебасціна, Вішанка — «Арэхавая», «Звілістая», «Павольная», «Плыткая»).
Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[1], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў).
Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[2][3]. Ад яго таксама рачныя назвы Сноўка, Сноў.
Назва Нача значыць «Плыткая (рака)». Назва звязаная з хуткасцю рачной плыні.
Водаапісанне
Даўжыня ракі 41 км. Плошча вадазбору 796 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Рудніца Калінкавіцкага раёна, вусце каля рачнога порта Мазыр (Пхоў). Цячэ па нізіне Прыдняпроўскай нізіне і Мазырскім Палессі. Даліна невыразная, каля вёскі Антонаўка Калінкавіцкага раёна трапецападобная (шырыня 500—800 м). Пойма двухбаковая (шырыня 0,3—0,6 км), у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча ад вытоку на працягу 34,6 км каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытокі — канал Ненач (справа) і ручай Шыздра (злева).
Заўвагі
Літаратура
- Ненач // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 285. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 24—25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Припять. От Турова до Мозыря. Карта / С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-143. Выданне 1975 года. (руск.)