Немцава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 187 м[1] |
Даўжыня | 1,18 км |
Шырыня | 0,35 км |
Даўжыня берагавой лініі | 3,15 км |
Басейн | |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Немцава |
|
|
|
Немцава |
|
|
Не́мцава — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ловаць, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, каля вёскі Немцава.
Плошча паверхні возера 0,32 км². Даўжыня 1,18 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны ад 6—7 да 10 метраў. Берагавая лінія звілістая. З возера выцякае ручай у раку Ловаць (у раку Сярвайка[2]).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 284.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 15. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.