![](../I/Euphorbia_enopla5_ies.jpg.webp)
Некта́р — цукрыстая вадкасць, сакрэт нектарнікаў кветкавых раслін. Уяўляе сабою водны раствор цукроў (пераважна цукрозы, глюкозы і фруктозы) з невялім дамешкам азоцістых рэчываў, арганічных кіслот, дэкстрынаў, мінеральных солей, спіртоў, ферментаў, фітагармонаў, эфірных алеяў і інш. Выдзяляецца пры цвіценні. Канцэнтрацыя нектару залежыць ад віду расліны, як і склад цукроў, і надвор'я, напрыклад, вільготнасці і інш., колькасць — таксама ад узросту расліны, стадыі цвіцення, часу дня, глебавых і іншых умоў.
Нектар некаторых ядавітых раслін і мёд з яго атрутныя для чалавека, часам для пчол.
Нектар як сувязное звяно каэвалюцыі раслін і жывёл
Прываблівае да кветак жывёл-апыляльнікаў, пераважна насякомых, для якіх служыць кормам; уплывае на прарастанне пылку, апладненне, развіццё завязі і інш.; валодае бактэрыястатычным дзеяннем. Меданосныя пчолы ўздзеяннем ферментамі і выпарэннем ч. вады ператвараюць нектар у мёд.
Акрамя насякомых апыляльнікамі могуць быць птушкі (калібры) і некаторыя віды кажаноў. Некаторыя акацыі не толькі даюць прытулак мурашкам, але і выдзяляюць для іх нектар, таму што тыя абараняюць іх ад траваедных[1].
Зноскі
- ↑ Young, T. P. (1997). "Ants on swollen-thorn acacias: species coexistence in a simple system". Oecologia. 109 (1): 98–107. doi:10.1007/s004420050063.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка); Невядомы параметр|month=
ігнараваны (даведка)
Літаратура
- Нектар. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нектар (цукрысты сок)