Не варта блытаць з Другакананічнымі кнігамі.
Некананічныя біблейскія кнігі, або некананічныя кнігі Бібліі: 1) кнігі, у праваслаўі ўключаныя ў склад Святога Пісьма, уважаюцца карыснымі для чытання, але пазначаюцца зорачкай; 2) кнігі, якія не ўваходзяць у біблейскі канон большасці цэркваў і ўключаюцца ў канон толькі паасобных цэркваў.
Стары Запавет
Дадаткі да кананічных кніг
- дадаткі да Кнігі Эсфір (1:1, 3:13, 4:17, 5:1-2, 8:12, 10:3)
- малітва Манасіі ў канцы Другой кнігі летапісаў (36:24)
- апошні псалом (Псалтыр 151)
- малітва Азарыі і песня трох хлопчыкаў (Кніга прарока Данііла 3:24-90)
- аповесць пра Сусанну (Кніга прарока Данііла 13)
- гісторыя пра Віла і Цмока (Кніга прарока Данііла 14) [1]
Другая кніга Ездры, Трэцяя кніга Ездры, Кніга Тавіта, Юдзіф, Прамудрасць Саламона, Прамудрасць Ісуса Сірахава, Ліст Ераміі, Баруха, Макавеяў (1-я, 2-я, 3-я)
Вышэйадзначаныя кнігі ў каталіцызме аднесены да другакананічных, у праваслаўі — да некананічных, а ў пратэстантызме і іўдаізме — да апокрыфаў. Трэцяя кніга Макавеяў і Трэцяя кніга Ездры уключаюцца ў склад Бібліі толькі ў праваслаўі.
Псалтыр
Псалом 151 уваходзіць толькі ў праваслаўны канон, але не выкарыстоўваецца ў богаслужэнні, хаця і прымыкае да ХХ кафізмы.
Псалмы 152—155 уваходзяць у біблейскі канон і, адпаведна, у богаслужбовую практыку толькі ў Сіра-Якавіцкай Праваслаўнай Царкве, а астатнімі ўважаюцца за апокрыфы.
Кніга Эноха, Кнігі Мекабян, Кніга Юбілеяў, Рэшта слоў Баруха
Эфіопская Праваслаўная Царква ўключае гэтыя кнігі ў свой канон. Астатнімі хрысціянскімі цэрквамі яны ўважаюцца за апокрыфы.
Новы Запавет
Дыдаскалія Апосталаў
Эфіопская Праваслаўная Царква ўключае гэтую кнігу ў свой канон. Астатнімі хрысціянскімі цэрквамі яны ўважаюцца за апокрыфы.
Гл. таксама
- Біблейскі канон
Зноскі
Літаратура
- Юнгеров П. А. Введение в Ветхий Завет. Неканонические книги
- Д. Г. Добыкин. Лекции по введению в Священное Писание Ветхого Завета. — СПб.: Санкт-Петербургская православная духовная академия, 2012.