Недзяржаўная вышэйшая педагагічная школа ў Беластоку | |
---|---|
польск.: Niepaństwowa Wyższa Szkoła Pedagogiczna w Białymstoku | |
Арыгінальная назва | польск.: Niepaństwowa Wyższa Szkoła Pedagogiczna w Białymstoku |
Міжнародная назва | англ.: The Non-State Higher School of Pedagogy in Białystok |
Заснаваны | 1996 |
Размяшчэнне | Беласток |
Сайт | nwsp.bialystok.pl |
Недзяржаўная вышэйшая педагагічная школа ў Беластоку (польск.: Niepaństwowa Wyższa Szkoła Pedagogiczna w Białymstoku) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Беластоку.
Агульная характарыстыка
Заснавана Леантынай Яканюк і функцыянуе на падставе рашэння Міністэрства народнай адукацыі Польшчы ад 17 кастрычніка 1995 года. 14 мая 1996 года установа была ўнесена ў рэестр недзяржаўных ВНУ Польшчы пад нумарам 83/96. Першыя студэнты пачалі студыі ў 1996/1997 навучальным годзе.
Вучэльня прапануе такія гуманітарныя напрамкі навучання, як педагогіка, псіхалогія, унутраная бяспека, адміністрацыя, дашкольная і ранняя педагогіка, а таксама разнастайныя напрамкі паслядыпломнай адукацыі. Яна заснавала і развівае такія ўласныя ўстановы адукацыі, як пачатковая школа і дзіцячы сад.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы