Негрыцюд (фр. Négritude) — культурна-філасофская і ідэйна-палітычная дактрына, тэарэтычную базу якой складае канцэпцая самабытнасці, самакаштоўнасці і самадастатковасці негроіднай расы. Зарадзілася ў XX ст. Заснавальнікам негрыцюда лічацца сенегалец Л. С. Сенгор, марцініканцы Эдуар Глісан і Э. Сезер, гвіянец Л. Г. Дамас.

Тэорыя негрыцюда на працягу часу змянялася. У аснову негрыцюда ляглі сцвярджэнні аб выключнасці негра-афрыканскай цывілізацыі. Яго прыхільнікі абвясцілі асаблівую ролю экватарыяльных народаў у духоўным развіцці чалавецтва. Спачатку гэтая тэорыя адлюстроўвала пратэст супраць каланіялізму і расавай дыскрымінацыі, выступала супраць прыярытэту еўрапейскіх духоўных каштоўнасцяў. Пазней негрыцюд набыў іншую афарбоўку — у ім сталі прасочвацца матывы расавай выключнасці, расавая свядомасць негрыцюда супрацьпастаўлялася класавай.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.