Невіл Чэмберлен (англ.: Arthur Neville Chamberlain; 18 сакавіка 1869, Эджбастан, Бірмінгем — 9 лістапада 1940, Хекфілд пад Рыдынгам) — 60-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да Кансерватыўнай партыі
Біяграфічныя звесткі
Сын Джозефа Чэмберлена, брат Осціна Чэмберлена. Навучаўся ў элітнай школе ў Рагбі і Бірмінгемскім універсітэце.
Даволі працяглы час прысвяціў прадпрымальніцкай дзейнасці. У 1915—1916 гг. займаў пасаду лорда-мэра горада Бірмінгем.
З 1918 года дэпутат парламента ад Кансерватыўнай партыі. У 1922—1929 і 1931 на розных міністэрскіх пасадах, у 1931—1937 міністр фінансаў. У 1930—1931 старшыня Кансерватыўнай партыі, у 1937—1940 яе лідар і Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.
Невіл Чэмберлен — 60-ы Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі, прыхільнік палітыкі ўступак гітлераўскай Германіі. У 1938 годзе падпісаў Мюнхенскае пагадненне з Гітлерам, Мусаліні і Даладзье. Вярнуўшыся ў Лондан, Чэмберлен прад’явіў публіцы на аэрадроме падпісанае пагадненне са словамі: «Я прывёз вам мір», але палітыка заспакаення не прынесла Еўропе міру: пачалася Другая сусветная вайна. Няўдалы для Вялікабршаніі пачатак вайны прымусіў яго ў маі 1940 пайсці ў адстаўку.
Зноскі
- 1 2 Neville Chamberlain // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Schellenberg W., СС Arthur Neville Chamberlain // Sonderfahndungsliste G.B. — СС, 1940. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Neville Chamberlain (1869 - 1940)
- ↑ Taking the Pledge: H. H. Asquith and Drink
- ↑ Чемберлен Невилл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Neville Chamberlain // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
- 1 2 3 4 5 Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 22 лютага 2024.
Літаратура
- Нікіцін М. Г. Чэмберлены // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).