Вёска
Небыты
± |
Не́быты[1] (трансліт.: Niebyty, руск.: Небыты) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 16 км на захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.
Гісторыя
У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, хлебазапасны магазін.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 23 двары, 258 жыхароў (1897)
- 39 двароў, 348 жыхароў (1909)
- 30 дамоў, 181 жыхар (1921)
- 272 жыхары (1939)
- 191 жыхар (1959)
- 66 двароў, 103 жыхары (1998)
- 41 гаспадарка, 63 жыхары (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.