Неаліт | |
---|---|
![]() | |
Папярэдні ў спісе | Мезаліт |
Наступны ў спісе | медны век |
Дата пачатку | LV стагоддзе да н.э., 9 тысячагоддзе да н.э. і LII стагоддзе да н.э. |
Дата заканчэння | 69420-я да н.э. |
Першаадкрывальнік | John Lubbock, 1st Baron Avebury[d] |
![]() |

Неалі́т, ці новы каменны век (грэч. νέος — новы, грэч. λίθος — камень) — перыяд развіцця чалавецтва, якім завяршаецца каменны век. На Блізкім Усходзе неаліт пачаўся каля 9500 год да н. э.
Характарызуецца развіццем вытворчай гаспадаркі, з’яўленнем шліфаваных прылад працы і керамікі.
На тэрыторыі Беларусі

На тэрыторыі Беларусі неаліт пачаўся ў канцы V тысячагоддзя да н. э. і працягваўся да III тысячагоддзя да н. э.
Адбыліся значныя змяненні ў жыцці людзей — т.зв. неалітычная рэвалюцыя: распаўсюдзілася ганчарства, людзі пачалі выкарыстоўваць кола, павозку, займацца ткацтвам (з выкарыстаннем вертыкальнага ткацкага станка). Да ранейшых спосабаў апрацоўкі камня дадалося шліхтаванне і паліраванне. Для свідравання каменных прыладаў выкарыстоўвалі прыстасаванне — свідравальны станок. Вытворчасць крэмневых прыладаў павялічылася настолькі, што крэмня на паверхні зямлі ўжо не ставала, таму пачалася распрацоўка крэмнездабыўных шахтаў.

Насельніцтва поўнасцю перайшло да аселага ладу жыцця. Асноўнымі тыпамі жылішчаў былі паўзямлянкі і наземныя пабудовы. Прысвойваючая гаспадарка дасягнула свайго росквіту. Пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі — земляробства (з выкарыстаннем каменнай матыкі) і жывёлагадоўлі.
Землі Беларусі у перыяд неаліту насялялі плямёны верхнедняпроўскай, днепра-данецкай, нарвенскай і нёманскай археалагічных культур. Знойдзена каля 600 паселішчаў.
Галерэя
Літаратура
- Неалі́т, новы каменны век // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 533. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Неолит, новый каменный век // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Неаліт
- Маслюкоў, Т. Ніжняя Алба: знаходкам — сем тысяч год // Гомель гражданский. 2014.09.15. Архівавана 7 сакавіка 2016.