На скразняках стагоддзя | |
---|---|
Максі́м Та́нк: На скразняка́х стаго́ддзя | |
![]() Вокладка кнігі. | |
Жанр | проза |
Аўтар | Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1999 |
Дата першай публікацыі | 1999 |
Асобнае выданне | 1999 |
Выдавецтва | Мастацкая літаратура |
Месца публікацыі | Мінск |
Колькасць старонак | 254 с. |
Ілюстратар | Л. А. Стрыжак |
Афармленне | Г. С. Шупенька |
Носьбіт | кніга |
ISBN | 985-02-0361-7 |
«Максі́м Танк: На скразняка́х стаго́ддзя» — кніга, напісаная беларускім пісьменнікам Міколам Мікулічам і выдадзеная ў 1999 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура»[1] тыражом 1 800 экземпляраў.
Змест
У літаратурным творы робіцца спроба асэнсаваць феномен Максіма Танка — паэта і чалавека, асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя. Прыводзячы свае гутаркі з Максімам Танкам у апошнія гады яго жыцця, выкарыстоўваючы старонкі эпісталярнай спадчыны народнага паэта, шматлікія архіўныя матэрыялы і іншае, аўтар раскрывае філасафска-патрыятычныя асновы яго жыцця і творчасці, веру ў духоўна-маральныя каштоўнасці чалавека.
Праблематыка і крытыка твора
Мікола Мікуліч адзначае пра прадмет даследавання:
![]() |
Прынцыпы аналітычна-даследчага асэнсавання працэсаў рэчаіснасці, лагізаванасць гістарычнага мыслення, зварот да драматычных і трагічных старонак нацыянальнага мінулага і цяпершчыны дапаўняюцца ў вершах паэта эмацыянальна-пачуццёвай непасрэднасцю. Лірычная споведзь суседнічае ў іх з прамоўніцкім пафасам і публіцыстычнасцю, народнапесенныя матывы пераплятаюцца з заглыбленай медытатыўнай роздумнасцю і крытычна-выкрывальнай іроніяй. І вельмі часта ўсё гэта пры характэрнай танкаўскай «расхрыстанасці» структурных элементаў твораў. | ![]() |
Пісьменнік Леанід Дранько-Майсюк спасылаецца на кнігу пры высвятленні пытання зносін Максіма Танка з Браніславам Тарашкевічам, перавозу маладым паэтам забароненай літаратуры і яго арышту ўладамі Польскай Рэспублікі.[2]
Кандыдат філалагічных навук Анатоль Літвіновіч назваў кнігу насычанай цікавымі фактамі, назіраннямі і абагульненнямі.[3]
Удзел у выстаўках і рэйтынгах
Кніга — удзельнік віртуальнай выстаўкі «Рэаліі жыцця Максіма Танка» Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.[4]
Кніга ўдзельнічала ў адборы да рэйтынга «Сто беларускіх кніг ХХ стагоддзя», які фарміраваўся па выніках апытання чытачоў газеты «Наша Ніва». Было адзначана, што гэта літаратурная праца адна з першых па смерці пісьменніка спробаў асэнсаваць феномен Максіма Танка.[5]
Зноскі
- ↑ Міронава, Валянціна. Кніга цяпер не толькі лепшы падарунак, але і найтаннейшы(недаступная спасылка). Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны (22 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2022. Праверана 21 лістапада 2022.
- ↑ Дранько-Майсюк, Леанід. Максім Танк (раздзел з кнігі «У Вільні і больш нідзе») . ARCHE Пачатак (16 кастрычніка 2012). Праверана 21 лістапада 2022.
- ↑ Літвіновіч, 2011 & с. 32—34.
- ↑ Рэаліі жыцця Максіма Танка . Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. Праверана 21 лістапада 2022.
- ↑ Мухін 2000, с. 1.
Літаратура
- Анатоль Літвіновіч. Шляхам пошукаў і адкрыццяў // Роднае слова : часопіс. — Мн.: 2011. — № 4 (280). — С. 32—34. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2022.
- Віктар Мухін. Бібліятэка. Сто беларускіх кніг XX стагоддзя // Наша Ніва : газета. — Мн.: 2000. — № 9 (166). — С. 10.
Спасылкі
- Леанід Дранько-Майсюк: Максім Танк (раздзел з кнігі «У Вільні і больш нідзе») Архівавана 21 лістапада 2022. на сайце арганізацыі Саюз беларускіх пісьменнікаў