Пасёлак гарадскога тыпу
Наўля
Герб
Герб
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
52°49′41″ пн. ш. 34°29′56″ у. д.
Заснаваны
1904
Насельніцтва
  • 14 403 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
48342
Паштовыя індэксы
242130
Код АКАТП
Наўля на карце Расіі ±
Наўля (Расія)
Наўля
Наўля (Бранская вобласць)
Наўля

Наўля (руск.: На́вля) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Наўлінскага раёна Бранскай вобласці Расіі. Размешчаны на рацэ Наўлі, прытоку Дзясны. Вузлавая чыгуначная станцыя, за 53 км на поўдзень ад Бранска. Заснаваны ў 1904 годзе ў сувязі з будаўніцтвам Маскоўска-Кіеўска-Варонежскай чыгункі. З 1938 года — пасёлак гарадскога тыпу.

Назва

Назва Наўля ад назвы дзесенскай ракі Наўлі, на якой паселішча паўстала.

Рачная назва балцкага паходжання. Найбліжэйшы гідранімічны аналаг — назва ракі Наўля (прыток сожскага Астра, на ўсходзе ад Рослаўля).

Ад індаеўрапейскага *nāṷ- «смерць, мярцвяк». У непасрэднай блізкасці да сожскай Наўлі (сцякаюць з аднаго ўзвышша) — дзесенская рака Мярцвіца, назва якой, як мяркуецца, калькуе назву Наўлі[2]. Рэчкі з назвай Мярцвіца таксама на поўначы і на поўдні ад Мсціслава (прытокі сожскай Віхры і сожскай Чорнай Натапы).

З назвай дзесенскай і сожскай Наўляў звязваюць таксама назву возера Наўліца (Наўліцкае) пад Полацкам.

Адпачатная балцкая форма гэтых назваў — *Navi̯a (Nauja). Яе значэнне — «Мёртвая (рака)».

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Заўвагі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 197.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.