Нача | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 424 км² |
Расход вады | 2,8 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Арэхаўна |
• Каардынаты | 55°21′40″ пн. ш. 28°23′18″ у. д. |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
• Каардынаты | 55°32′33″ пн. ш. 28°22′33″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Полацкі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На́ча, На́чка — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.
Назва
Назва балцкага паходжання.
Нача — досыць шырока распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (назва ў прытокаў нёманскай Дзітвы, прыпяцкай Луніі, Бярэзіны, бярэзінскага Бабра). Таксама Нача — прыток дзвінскай ракі Обшы (у гэтую Начу ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Рэкта, Вейна, Лебасціна, Вішанка — «Арэхавая», «Звілістая», «Павольная», «Плыткая»).
Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[1], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў).
Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[2]. Ад яго таксама рачныя назвы Сноўка, Сноў.
Назва Нача значыць «Плыткая (рака)». Назва звязаная з хуткасцю рачной плыні.
Гідраграфія
Даўжыня Начы каля 43 км. Бярэ пачатак у возеры Арэхаўна каля вёскі Арэхаўна, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Плошча вадазбору 424 км². Вадазбор дробнаўзгорысты. Даліна Начы на большай частцы трапецападобная шырынёй 200—300 м. Пойма перарывістая, адсутнічае ў сярэдняй і ніжняга цячэння. Рэчышча ўмерана звілістае, ў вярхоўі — каналізаванае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Берагі стромкія, складзены з суглінкаў і супескаў.
Рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі: Гародзенка, Бедрыца, Валынка. Азёрнасць вадазбору каля 3 %. У басейне Начы азёры Белае, Бабына, Бабынічы, Сушына, Жураўна, Арэхаўна, Нявіда, Каравайна, Лесава, Лунічна, Людвішча, Саланец, Сердава, Доўгае, Забеліна, Ашуркава, Селігоры і інш.
Уздоўж ракі населеныя пункты Арэхаўна, Нача, Карсюкі, Астроўшчына, Палюдавічы і інш.
Заўвагі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Казлова Н. М. Нача // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 480. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Гл. ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)