![]() Нача | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Хасэ Ігнасіа Фернандэс Іглесіяс | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
18 студзеня 1990[1][2] (34 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | левы абаронца, цэнтральны абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 6 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Хасэ Ігнасіа Фернандэс Іглесіяс (ісп.: José Ignacio Fernández Iglesias; нар. 18 студзеня 1990, Мадрыд), больш вядомы як Нача (ісп.: Nacho) — іспанскі футбаліст, абаронца клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.
Клубная кар’ера
Ураджэнец Мадрыда. Выхаванец школы клуба «Рэал Мадрыд», у якую паступіў ва ўзросце 10 гадоў. Дэбютаваў за рэзервовую каманду ў сезоне 2008/09 у Сегундзе B, згуляў там дзве сустрэчы ў тым сезоне. Усяго адгуляў два поўных сезоны ў Сегундзе. 23 красавіка 2011 года дэбютаваў у асноўным складзе «Рэала» ў матчы чэмпіянату Іспаніі супраць «Валенсіі», у якім «каралеўскі клуб» перамог з лікам 6:3, адгуляўшы ўвесь матч ад пачатку і да канца. Другі матч правёў праз тыдзень, але яго клуб сенсацыйна прайграў «Рэалу» з Сарагосы.
Летам 2011 года прыняў удзел у паўночнаамерыканскім турніры, гуляў у матчах супраць «Лос-Анджэлес Гэлаксі», «Гвадалахары» і «Філадэльфіі Юніён». 2 верасня 2012 года афіцыйна атрымаў футболку з нумарам 27, але па рашэнні Жазэ Маўрынью застаўся на некаторы час у рэзервовым клубе.
27 лістапада 2013 года на 27-й хвіліне замяніў Хесэ ў групавым матчы Лігі xэмпіёнаў, бо Серхіа Рамас быў выдалены.
У ліпені 2014 года Нача Фернандэс і каралеўскі клуб дасягнулі пагаднення аб падаўжэнні кантракта на шэсць гадоў[4].
Міжнародная кар’ера
У складзе юнацкай зборнай Іспаніі выйграў чэмпіянат Еўропы да 17 гадоў у 2007 годзе, заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету ў тым жа годзе.
Прыняў удзел на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Ізраілі, дзе іспанцы выйгралі чэмпіянат.
Асабістае жыццё
Нача мае брата Алехандра (Алекса), таксама футбаліста.
31 мая 2014 года ажаніўся са сваёй даўняй сяброўкай Марыяй Картэс. 13 мая 2015 года ў пары нарадзілася дачка Алехандра Фернандэс Картэс.
Дасягненні
«Рэал Мадрыд»:
- Чэмпіён Іспаніі (3): 2017, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2013/14, 2022/23
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (3): 2012, 2017, 2021/22
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (5): 2013/14, 2015/16, 2016/17, 2017/18, 2021/22
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2016, 2017, 2022
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (5): 2014, 2016, 2017, 2018, 2022
- Пераможца Лігі нацый УЕФА: 2023
Заўвагі
- ↑ Nacho Fernández // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ José Ignacio Fernández Iglesias // As — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ BDFutbol
- ↑ Начо продлил контракт с «Реалом»
Спасылкі
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце ESPN(недаступная спасылка) (англ.)