Нацыянальны ўніверсітэт харчовых тэхналогій | |
---|---|
Національний університет харчових технологій | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Національний університет харчових технологій |
Міжнародная назва | National University of Food Technologies |
Заснаваны | 1884 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Анатоль Іванавіч Украінец[d] |
Студэнты | 27 000 |
Дактары | 120 |
Прафесары | 125 |
Метро | Плошча Льва Талстога |
Юрыдычны адрас |
вул. Уладзімірская, 68, 01033 г. Кіеў, Украіна |
Сайт | nuft.edu.ua |
![]() |
Нацыянальны ўніверсітэт харчовых тэхналогій — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхналагічнага профілю, якая мае статус нацыянальнага ўніверсітэта і знаходзіцца ў Кіеве.
Агульная характарыстыка
Нацыянальны ўніверсітэт харчовых тэхналогій — гэта вучэбна-навуковы комплекс тэхнічнага профілю, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў на адукацыйна-кваліфікацыйных узроўнях «бакалаўр», «спецыяліст» і «магістр» па 215 адукацыйных праграмах для мяса-малочнай, хлебапякарнай, кандытарскай, фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці, іншых галін аграпрамысловага комплексу і харчовага машынабудавання. У вучэльні атрымліваюць веды каля 30 тысяч студэнтаў і слухачоў дзённай і завочнай формаў навучання.
НУПТ — гэта вышэйшая навучальная ўстанова IV (вышэйшага) ўзроўню акрэдытацыі. Вучэбна-выхаваўчы працэс, навукова-метадычная і навукова-даследчая работа забяспечваюцца ў межах шасці факультэтаў і інстытутаў. Акрамя таго, у склад комплексу ўваходзяць 2 інстытута паслядыпломнай адукацыі, 6 філіялаў, а таксама 11 каледжаў па ўсёй Украіне.
Ва ўніверсітэце функцыянуюць 42 кафедры, якія маюць 24 філіяла і 8 вучэбна-навукова-вытворчых комплексаў на перадавых прадпрыемствах, у праектных і навукова-даследчых установах. Акрамя таго, за апошнія гады створаны 3 вучэбна-вытворчых цэнтры, рэдакцыйна-выдавецкі цэнтр, Цэнтр інфармацыйных тэхналогій, які аб’ядноўвае факультэцкія камп’ютарныя цэнтры, камп’ютарныя класы і 52 лакальныя сеткі.
У вучэльні працуюць каля 5 тысяч супрацоўнікаў, сярод якіх: больш за 120 прафесараў, дактароў навук; каля 800 дацэнтаў, кандыдатаў навук. Сярод іх 21 акадэмік, 16 лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Украіны, заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі Украіны, заслужаныя работнікі вышэйшай школы, выдатнікі адукацыі Украіны.
Спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі рыхтуюць у аспірантуры і дактарантуры. Ва ўніверсітэце функцыянуюць 7 спецыялізаваных вучоных саветаў па абароне дысертацый па 13 навуковых спецыяльнасцях.
Структура
Інстытуты і факультэты
- Інстытут харчовых тэхналогій;
- Інжынерна-тэхнічны інстытут імя акадэміка І. С. Гулага;
- Інстытут эканомікі і ўпраўлення;
- Інстытут паслядыпломнай адукацыі;
- Факультэт біятэхналогій і экалагічнага кантролю;
- Факультэт аўтаматызацыі і камп’ютэрных сістэм;
- Факультэт гатэльна-рэстараннага і турыстычнага бізнесу.
Філіялы
- Філіял у г. Львове (першы);
- Львоўскі філіял (другі);
- Смілянскі філіял;
- Сумскі філіял;
- Камянец-Падольскі філіял;
- Палтаўскі філіял.
Каледжы
- Вінніцкі каледж;
- Валынскі каледж;
- Івана-Франкоўскі каледж рэстараннага сэрвісу і турызму;
- Камянец-Падольскі каледж харчовай прамысловасці;
- Кіеўскі каледж рэстараннай гаспадаркі;
- Львоўскі каледж харчовай і пераробнай прамысловасці;
- Львоўскі каледж харчовых тэхналогій і бізнесу;
- Палтаўскі каледж;
- Сваляўскі тэхнічны каледж;
- Смілянскі тэхналагічны каледж;
- Сумскі каледж.