Нацыянальны ўніверсітэт Узбекістана (НУУз) | |
---|---|
Заснаваны | 1918 |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Студэнты | 11 000[1] |
Размяшчэнне | Узбекістан, Ташкент |
Сайт | nuu.uz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны ўніверсітэт Узбекістана (НУУз) (узб.: O`zbekiston Milliy Universiteti) — вышэйшая навучальная ўстанова ва Узбекістане.
Першапачаткова ўніверсітэт быў створаны як мусульманская вышэйшая навучальная ўстанова пад назвай Туркестанскі народны ўніверсітэт. У 1919 годзе Туркестанскаму народнаму ўніверсітэту быў прысвоены статус дзяржаўнага. З 1923 па 1960 год ён функцыянаваў пад назвай Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт, а з 1960 года па 2000 год называўся Ташкенцкім дзяржаўным універсітэтам. У 2000 годзе прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў прысвоіў Ташкенцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту статус нацыянальнага, і ўніверсітэт стаў насіць назву Нацыянальны ўніверсітэт Узбекістана.
Структура
У склад НУУз уваходзяць наступныя факультэты:
- Факультэт матэматыкі
- Факультэт прыкладной матэматыкі і інтэлектуальных тэхналогій
- Факультэт фізікі
- Факультэт хіміі
- Факультэт біялогіі
- Факультэт экалогіі
- Факультэт геаграфіі і прыродных рэсурсаў
- Факультэт геалогіі і геаінфармацыйных сістэм
- Эканамічны факультэт
- Факультэт сацыяльных навук
- Факультэт замежнай філалогіі
- Факультэт журналістыкі
- Факультэт тэквандо і спартыўнай дзейнасці
- Філіял у горадзе Джызак
Вядомыя выпускнікі
- Гл. Катэгорыя:Выпускнікі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.