Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі (фр.: Institut national de la statistique et des études économiques, скар. INSEE або Insee) — інстытут, які займаецца разлікам і аналізам афіцыйных статыстычных даных у Францыі. Ён знаходзіцца пад кіраваннем Міністэрства эканомікі, прамысловасці і занятасці. Паколькі ўстанова мае статус інстытута, то фактычна яна незалежна. З кастрычніка 2007 года дырэктарам інстытута з'яўляецца Жан-Філіп Каці.

Задачы

Асноўныя функцыі INSEE:

  • Арганізацыя і правядзенне перапісаў насельніцтва, а таксама публікацыя рознай статыстыкі, якая тычацца насельніцтва Францыі
  • Збор інфармацыі (перыядычны або кропкавы) пра цікавасць насельніцтва да прадпрыемстваў і гаспадаркі
  • Ацэнка асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў, якія тычацца Францыі (ВУП, беспрацоўе, узровень беднаты і г.д.)
  • Публікацыя розных індэксаў (індэксы коштаў і прыбытку, індэкс спажывецкіх коштаў, разлік інфляцыі і г.д.)

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.