Нацыянальны футбольны стадыён | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, вуліца Ванеева |
Закладзены | 2019 |
Хатняя каманда | зборная Беларусі па футболе |
Умяшчальнасць | 33 000[1] |
Памеры поля | 105×68 м |
Пакрыццё | натуральнае |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны футбольны стадыён — футбольны стадыён, які будзе пабудаваны да канца 2023 года ў Мінску, Беларусь. Стане хатняй арэнай для зборнай Беларусі па футболе. Праектная ўмяшчальнасць стадыёна складае 33 000 месцаў.
Гісторыя
Ідэя будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску неаднаразова абмяркоўвалася кіраўніцтвам краіны. У 2017 годзе Прэзідэнт Беларусі паведаміў, што дапамогу ў будаўніцтве новай спартыўнай арэны акажа Кітай. Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі «Нацыянальны футбольны стадыён» было падпісана 10 кастрычніка 2018 года.
Праектаванне і будаўніцтва арэны будзе ажыццяўляцца па кітайскіх стандартах, нормах і тэхнічных умовах з захаваннем патрабаванняў (крытэрыяў) і рэкамендацый ФІФА, УЕФА без іх адаптацыі да дзеючых нормаў і стандартаў Рэспублікі Беларусь. Кітайскі бок нясе адказнасць за пошукі, праектаванне і будаўніцтва, прадастаўляе неабходную тэхніку, абсталяванне, матэрыялы і забяспечвае неабходную колькасць персаналу. У сваю чаргу беларускі бок пры гэтым нясе адказнасць і бярэ на сябе выдаткі за афармленне дазваленчых дакументаў на выкарыстанне зямельнага участка, выкананне неабходных работ па падрыхтоўцы тэрыторыі і адпаведнай інфраструктуры.
13 жніўня 2019 года Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ № 306 «Аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі «Нацыянальны футбольны стадыён». Новы спартыўны аб’ект будзе ўзведзены на пляцоўцы каля стадыёна «Трактар». Фінансаванне будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў Урада Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Будаўніцтва
Праект
Праектам прадугледжана будаўніцтва чыста футбольнай арэны на 33 000 месцаў. Агульная плошча забудовы — каля 48 тысяч квадратных метраў (надземная частка — 42 тыс. м², падземная частка — 6 тыс. м²). Элементы фасада будуць выкананы з вертыкальных алюмініевых панэляў, якія створаць візуальны эфект формы і колеру. Для заўзятараў і наведвальнікаў прадугледжана паркоўка на 307 машына-месцаў (151 ў падземным паркінгу і 20 для аўтобусаў).
На стадыёне будзе абсталявана высоўная сцэна памерамі 55×25 м для правядзення канцэртаў. Генеральны план ўлічвае захаванне існуючых зялёных насаджэнняў у комплексе выканання добраўпарадкавання, у тым ліку бегавых дарожак і вялікай велапаркоўкі побач з арэнай. У складзе новага спартыўнага аб’екта таксама будуць камерцыйная зона, клуб спорту, трэнажорная зала, кафэ, крамы, дзіцячы цэнтр і музей футбола.
Ход будаўніцтва
У студзені 2019 года пачалася падрыхтоўка тэрыторыі да будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна.
Заўвагі
Спасылкі
- У Мінску пабудуюць нацыянальны футбольны стадыён з кітайскім каларытам
- Футбол. Нацыянальны стадыён у Мінску пабудуюць па кітайскіх стандартах без іх адаптацыі да дзеючых нормаў Рэспублікі Беларусь Архівавана 11 кастрычніка 2019.
- Футбол. Арнамент ёсць, бегавых дарожак няма. У сеціве з’явіліся фота макета нацыянальнага стадыёна з новых ракурсаў Архівавана 8 ліпеня 2019.
- Кіраўніком дзяржавы падпісаны ўказы па будаўніцтве ў Мінску футбольнага стадыёна і басейна