Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»

Профіль музей-запаведнік
Заснаваны 1993
Падпарадкаванасць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжанне г. Нясвіж, вул. Гейсіка, 1, 222603
Памеры фонду 5651
Дырэктар Сяргей Міхайлавіч Клімаў
niasvizh.by

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» — дзяржаўная музейная ўстанова. Выконвае рознабаковую дзейнасць: фарміраванне і захаванне калекцый, навукова-даследчая і культурна-асветніцкая работа, арганізацыя пастаяннай экспазіцыі і ўладкаванне выставак.

Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік утвораны 2 ліпеня 1993 г., статус музея-запаведніка быў атрыманы 22 мая 1997 г.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў музея-запаведніка выйшаў 14 жніўня на акцыю пратэсту супраць гвалту і за новыя выбары[1]. 17 жніўня на даху замка быў устаноўлены нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг[2]. Дырэктар музея-запаведніка Сяргей Клімаў заявіў, што «шчаслівы ад таго, што дажыў да гэтага часу»[3].

Аб’екты

Вежа ратушы
Фарны касцёл


У 2005 г. «Архітэктурны, жылы і культурны комплекс рэзідэнцыі роду Радзівілаў у Нясвіжы» у складзе Палацава-паркавага ансамбля, які рэпрэзентуе гісторыю роду Радзівілаў, палацавай архітэктуры і інтэр’ераў магнацкай рэзідэнцыі XVI — пачатку XX стст., і Комплексу былога кляштара езуітаў XVIXIX стст. быў унесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гарадская ратуша, у экспазіцыі гарадской ратушы прадстаўлена гісторыя гарадскога самакіравання і гандлёва-рамесніцкага жыцця Нясвіжа XVI—XIX стст., з гандлёвымі радамі і гарадская Слуцкая брама з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Рэспублікі Беларусь першай катэгорыі. Сярод праектаў музея-запаведніка апошніх гадоў вылучаюцца серыя сумесных тэатральных і музычных мерапрыемстваў у межах акцый «Нясвіж — культурная сталіца Беларусі-2012», штогадовы фестываль балетнага мастацтва «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» Музей-запаведнік разгортвае шырокую міжнародную дзейнасць. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» браў удзел у Міжнародным фестывалі музеяў «Інтэрмузей-2012», арганізацыя Міжнароднага семінара ЮНЕСКА «Аб’екты сусветнай спадчыны: захаванне і выкарыстанне ў мэтах устойлівага развіцця».

Агульная колькасць адзінак захоўвання на пачатак 2012 г. — 5651, з іх 1623 адзінак — у экспазіцыі.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.