Нацыянальны атлас Беларусі | |
---|---|
![]() | |
Аўтар | М. У. Мясніковіч (рэд.) |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | Белкартаграфія |
Выпуск | 2002 |
Старонак | 292 |
ISBN | 985-6625-09-02 |
Нацыянальны атлас Беларусі — фундаментальнае навукова-даведачнае афіцыйнае дзяржаўнае выданне Рэспублікі Беларусь: картаграфічны твор (атлас), у якім змешчана сучасная інфармацыя пра Беларусь, ён характарызуе прыродныя ўмовы і рэсурсы, дэмаграфічную, эканамічную, гістарычную сітуацыю ў Беларусі.
Гісторыя
Перадумовай да стварэння Нацыянальнага атласа стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 12 мая 1999 года № 269. Быў вызначаны каардынацыйны савет, які складаўся з 10 чалавек, большасць з якіх — дырэктары навукова-даследчых інстытутаў з навуковымі ступенямі: І. І. Пашкевіч, Г. І. Кузняцоў, А. І. Кавалёў, А. В. Казулін, М. П. Касцюк, У. Ф. Логінаў, В. І. Парфёнаў, М. М. Пікулік, І. І. Пірожнік, С. К. Рахманаў. Заказчык атласа — Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. Атлас створаны каля 450 спецыялістамі з больш чым 60 арганізацый[1]. Атлас выйшаў у свет у 2002 годзе.
Пасля 2020 года плануецца абнавіць «Нацыянальны атлас Беларусі» і стварыць электронную версію атласа[2][3].
Апісанне
Атлас складаецца з 19 раздзелаў.
Фармат кнігі — 40×47 см, яе вага — каля 5 кілаграмаў. Змест кнігі дае поўнае ўяўленне пра Беларусь: пра яе тэрыторыю, клімат, жывёльны і раслінны свет, экалогію, насельніцтва, прамысловасць, сельскую гаспадарку, навуку, адукацыю, культуру, знешнія сувязі, гісторыю.
Першы прадстаўніцкі наклад кнігі склаў 2 тысячы асобнікаў.
Крытыка
Віктар Цемушаў у 2003 годзе падрабязна разглядзеў і раскрытыкаваў чатыры гістарычныя карты з раздзела «Гісторыя» Нацыянальнага атласа Беларусі[4].
Зноскі
- ↑ Национальный атлас Республики Беларусь (тв. переплет) (руск.)
- ↑ «Национальный атлас Беларуси» может стать электронным (руск.) // 6 сакавіка 2019
- ↑ «Национальный атлас Беларуси» — визитную карточку страны и базу для создания национальных географических информационных систем планируется обновить после 2020 года Архівавана 31 кастрычніка 2021. (руск.) // Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 6 сакавіка 2019
- ↑ Віктар Цемушаў. Праблемы развіцця гістарычнай геаграфіі Беларусі // Беларускі гістарычны агляд. Том 10. Сшытак 1-2 (18-19). Снежань 2003. С. 228—255.(недаступная спасылка)
Спасылкі
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 1999 г. № 269
- Каб людзьмі звацца! // sb.by, 3 чэрвеня 2003