Нацыянальны Савет

Выява лагатыпа
Парламенцкая сістэма Аднапалатны парламент
Старшыня Стэфан Валеры
--- з партыі Саюз за Княства
Дэпутатаў 24
Палітычныя групы (фракцыі) Саюз за Манака, Аб’яднанне ў імя Манака
Апошнія выбары 2008
Дзяржава
Вэб-сайт conseil-national.mc

Нацыянальны Савет (фр.: Conseil National) — аднапалатны парламент Манака. Складаецца з 24 дэпутатаў, якія абіраюцца на 5 гадоў усеагульным галасаваннем. Выбаршчыкамі з'яўляюцца грамадзяне Манака абодвух полаў, якім споўнілася не меней 18 гадоў. Па мажарытарнай сістэме абіраюцца 16 членаў Нацыянальнага савета, па прапарцыйнай сістэме — 8.[1]

Апошнія выбары

Вынікі выбараў 3 лютага 2008 года[2]:

Партыя Месцаў
Саюз за Манака
  • Саюз за Княства
  • Нацыянальны саюз за будучае Манака
  • Аб'яднанне за развіццё манакскага грамадства
21
Аб'яднанне ў імя Манака (Нацыянальна-дэмакратычны саюз)3

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.