Нацыянальна-дэмакратычная партыя беларусаў
Лідар Віктар Іванавіч Навуменка
Дата заснавання 23 чэрвеня 1990
Штаб-кватэра Мінск, вул. Лабанка, 97-140

Нацыяна́льна-дэмакраты́чная па́ртыя белару́саў — правая палітычная партыя Беларусі. Лідарам партыі быў Віктар Іванавіч Навуменка. Кіруючы орган — Вышэйшая рада.

Мэты

Нацыянальнае адраджэнне беларускага народа; дасягненне беларускай нацыяй і дзяржавай узроўню перадавых нацый і дзяржаў свету; усталяванне ў Беларусі прынцыпаў дэмакратыі.[1]

Гісторыя

Устаноўчы з’езд партыі адбыўся 23 чэрвеня 1990 года[2]. 25 чэрвеня 1991 года партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларускай ССР[3].

Дата рэгістрацыі — 25 жніўня 1995 года.

Партыя спыніла сваю дзейнасць.

Зноскі

  1. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Спіс палітычных партый, дзейсных у Рэспубліцы Беларусь Архівавана 7 лістапада 2007. (руск.)
  2. Матэрыялы устаноўчае канферэнцыі НДПБ. — Мн, 1990. — 12 с.
  3. Липай, А. Мы говорим «партия» — подразумеваем… В республике официально зарегестрирована первая партия // Знамя юности. — 1991. — № . — 22 марта. — С.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.