Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва | |
---|---|
![]() | |
Тып | узнагарода |
Заснавальнік | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Заснаванне | 2017 |
Краіна |
![]() |
Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва — узнагарода ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва па выніках рэспубліканскага конкурсу, які праводзіцца з 2017 года згодна з Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2016 № 129[1][2]. Конкурс ладзіцца раз на тры гады.
Умовы конкурсу
Стаць удзельнікамі конкурсу могуць аўтары твораў выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах і мастацкіх тэхніках і аўтары твораў літаратуры аб выяўленчым мастацтве, створаных за тры гады, што папярэднічаюць тэрміну заканчэння прыёму заявак. Падаць заяўкі могуць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, маюць прафесійную адукацыю ў галінах выяўленчага мастацтва, дызайну, мастацтвазнаўства або не маюць такой, але з’яўляюцца членамі творчых саюзаў. Дапускаюцца да ўдзелу аўтарскія калектывы. Адзін аўтар можа ўдзельнічаць у конкурсе толькі з адным творам і толькі ў адной намінацыі[3][4].
Асноўныя крытэрыі ацэнкі твораў мастацтва і літаратуры — наватарства, мастацкая каштоўнасць, індывідуальнасць, актуальнасць тэмы, развіццё мастацкіх традыцый. Імёны пераможцаў конкурсу стануць вядомы па выніках адкрытага прагляду і ацэнкі твораў, што экспануюцца на рэспубліканскай выстаўцы, якая пройдзе з 18 красавіка па 21 мая. Журы конкурсу вызначыць па адным або некалькі пераможцаў у кожнай намінацыі. Пераможцам конкурсу будуць уручаны дыпломы лаўрэатаў і спецыяльныя прызы, а таксама грашовыя прэміі ў памеры 100 базавых велічынь у кожнай намінацыі. Асобныя творчыя работнікі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, і юрыдычныя або фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, што прадастаўляюць спонсарскую дапамогу ці робяць ахвяраванні на развіццё выяўленчага мастацтва, могуць быць узнагароджаны дыпломамі «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва», «Мецэнат выяўленчага мастацтва» і спецыяльнымі прызамі[5][6][7].
Намінацыі
- Навацыя
- Творчы дэбют
- Мастацкая фатаграфія
- Дызайн
- Жывапіс
- Графіка
- Скульптура
- Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва
- Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- Мастацтвазнаўства і крытыка
У намінацыі «Творчы дэбют» могуць прымаць удзел аўтары, якія не дасягнулі 31 года на дзень падачы заяўкі. Адборачная камісія штогод у перыяд з 20 лістапада па 31 снежня вызначыць па 10 работ у кожнай намінацыі для ўдзелу ў Рэспубліканскай выстаўцы сучаснага выяўленчага мастацтва.
Гісторыя
Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ўпершыню ўручана ў Беларусі ў 2017 годзе.
Лаўрэатам 2017 года ў намінацыі «Жывапіс» пераможцам стаў народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Тоўсцік. Майстар працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Яго творчасць справядліва называюць яркай з’явай у беларускім сучасным мастацтве.[8].
Зноскі
- ↑ Конкурсы(недаступная спасылка). Беларускі саюз мастакоў. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» (18 красавіка — 21 мая 2017 г.) . Гасцініцы Беларусі. Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ўпершыню будзе ўручана ў Беларусі ў 2017 годзе . БелТА (11 жніўня 2016). Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ўпершыню будзе ўручана ў Беларусі ў 2017 годзе(недаступная спасылка). Belarus.by (11 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020. Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ Нацыянальная прэмія ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва з’явіцца ў Беларусі ў 2017 годзе . Звязда (11 кастрычніка 2014). Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва з’явіцца ў Беларусі ў 2017 годзе(недаступная спасылка). Регіянальная газета (21 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2021. Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» (18 красавіка — 21 мая 2017 г.) . Дзелавы турызм у Беларусі. Праверана 4 жніўня 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ Ірына Свірко. Названы лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва . СБ. Беларусь сегодня (22 мая 2017). Праверана 4 жніўня 2018.
Спасылкі
- Інструкцыя аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ў 1923 годзе» // Загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 14.02.2023 № 40.
- Уручана Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва // Звязда 2023, 23 лістапада.
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх