Нацыянальная опера Украіны імя Тараса Шаўчэнкі | |
---|---|
укр.: Національний академічний театр опери та балету України імені Тараса Шевченка | |
Заснаваны | 1867 |
Адрас | Volodymirska, 50, Kyiv, Ukraine і Володимирська вулиця, 50 |
Дырэктар | Пётр Чупрына[d] |
Мастацкі кіраўнік | Міраслаў Скорык |
Сайт | opera.com.ua (укр.) (англ.) |
Нацыянальная опера Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (укр.: Національний академічний театр опери та балету України імені Тараса Шевченка) — украінская дзяржаўная ўстанова культуры, спецыялізуецца ў галіне нацыянальнай оперы і балета.
Гісторыя
Заснаваны ў 1867 годзе. Пасля пажару ў 1896 годзе ўзведзены новы будынак па праекту архітэктара В. Шрэтэра. Адкрыццё адбылося ў 1901 годзе.
У 1919 годзе тэатр нацыяналізаваны і названы Дзяржаўны оперны тэатр імя К. Лібкнехта, з 1926 года — Кіеўская дзяржаўная акадэмічная ўкраінская опера. З 1934 года — Акадэмічны тэатр оперы і балета УССР. У 1939 годзе тэатру прысвоена імя Т. Р. Шаўчэнкі. З 1992 года — Нацыянальная опера Украіны.
Галоўныя балетмайстры
- 1914—1915 — Аляксандр Качатоўскі і Браніслава Фамінічна Ніжынская
- 1931—1933 — Васіль Канстанцінавіч Літвіненка
- 1937—1941 — Галіна (Ганна) Аляксееўна Бярозава
- 1942—1953 — Сяргей Мікалаевіч Сяргееў
- 1954—1959 — Вахтанг Іванавіч Вронскі
- 1975—1977 — Анатоль Фёдаравіч Шэкера
- 1977—1978 — Генрых Аляксандравіч Маёраў
- 1994—2000 — Анатоль Фёдаравіч Шэкера
Зноскі
Літаратура
- Київський оперний театр у 80-і роки XIX століття: антрепренери, репертуар, труна : автореферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата мистецтвознавства : 17.00.03 / Таміліна Ілона Євгенівна. ― Київ, 2013.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.