Нацыянальная літаратурная прэмія
Краіна  Беларусь
Тып літаратурная прэмія[d] і прэмія[d]
Каму ўручаецца Беларускія літаратары, паэты-песеннікі, літаратурныя крытыкі
Кім уручаецца Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі РБ
Статус Уручаецца
Першае 2015
Сайт litpremia.by/be/

«Нацыянальная літаратурная прэмія» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2015 годзе Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Прозвішчы пераможцаў становяцца вядомымі на Свяце беларускага пісьменства.

Гісторыя. Апісанне

Папярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор года, лаўрэатам якога ўручаліся статуэткі «Залаты Купідон» і дыпломы[1].

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі[2].

Аргкамітэт конкурсу складаецца з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: інфармацыі, адукацыі, культуры, — а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкага дома «Звязда» і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы адбіраюцца экспертнай камісіяй і журы конкурсу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў праводзіцца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства[2].

Першае ўзнагароджанне адбылося 6 верасня 2015 года ў Шчучыне падчас святкавання 22-га «Дня беларускага пісьменства»[3].

Памер прэміі складае каля 30 базавых велічынь[1].

Пералік лаўрэатаў

2015

  • Проза — Уладзімір Саламаха, аповесць «І няма шляху чужога».
  • Паэзія — Тамара Краснова-Гусачанка, зборнік паэзіі «Встреча».
  • Дзіцячая літаратура — Ганна Скаржынская-Савіцкая, кніга казак «Надзейка-чарадзейка».
  • Драматургія — Наталля Голубева, за цыкл сцэнарыяў для перадач «Обратный отсчет» («ОНТ»).
  • Крытыка і літаратуразнаўства — Дзяніс Марціновіч, кніга «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча».
  • Публіцыстыка — Міхаіл Шыманскі, кніга нарысаў «Мы этой памяти верны».[4]

2016

  • Проза — Алесь Марціновіч, зборнік аповесцяў «Цяпло колішніх вогнішчаў».
  • Паэзія — Мар’ян Дукса, зборнік паэзіі «Птушка вечнасці — душа».
  • Дзіцячая літаратура — Сяргей Давідовіч, некалькі кніг для дзяцей.
  • Драматургія — Ягор Конеў, за п’есу «Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы».
  • Крытыка і літаратуразнаўства — Таццяна Мацюхіна, кніга «Беларускі імпрэсіянізм».
  • Публіцыстыка — Мікалай Барысенка, кніга нарысаў «Эхо войны в Восточной Беларуси».
  • Дэбют — Сяргей Клімковіч, кніга «Тайна квартиры № 8».[5]

2017

  • Проза — Людміла Рублеўская, раман «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата».
  • Паэзія — Анатоль Аўруцін, зборнік паэзіі «Просветление».
  • Дзіцячая літаратура — Міхась Пазнякоў, кніга «Возера Дзіва».
  • Драматургія — Васіль Ткачоў, зборнік п’ес «Характары».
  • Крытыка і літаратуразнаўства — Валер Назараў, кніга «Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій творчасці пісьменніка».
  • Публіцыстыка — Зіновій Прыгодзіч, кніга «Постаці».
  • Дэбют — Маргарыта Латышкевіч, кніга «Яблыкі».[6]

2018

  • Проза — Васiль Шырко, кніга «Я нязваны госць».
  • Паэзія — Казiмiр Камейша, зборнік вершаў «Высокі бераг».
  • Дзіцячая літаратура — Вольга Нiкольская, кніга "Похищение шедевра, или Новые приключения агентов «КолбаФирЖик».
  • Драматургія — Георгiй Марчук, зборнік п’ес «Святло вышыні. П’есы».
  • Крытыка і літаратуразнаўства — Іван Штэйнер, кніга «Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя».
  • Публіцыстыка — Зiнаiда Дудзюк, кнігп «Пара высокага сонца».
  • Дэбют — Юлiя Алейчанка, кніга «Пад чароўным шкельцам».[7]

2019

  • Проза — Алег Ждан, кніга «Геній».
  • Паэзія — Мікола Маляўка, зборнік вершаў «Сланечнік».
  • Дзіцячая літаратура — Уладзімір Ягоўдзік, творы «Крылатыя суседзі», «Зачараваная Свіслач», «Кветкі дзівасілу».
  • Драматургія — не вызначалася.
  • Крытыка і літаратуразнаўства — Святлана Калядка, кніга ««Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі».
  • Публіцыстыка — Віктар Хурсік, эсэ «Vale!».
  • Дэбют — Станіслава Умец, кніга «Сэрца Сакры».[8]

2020

  • Паэзія — Віктар Шніп, кніга вершаў «Белае, чорнае і залатое».
  • Проза — Віктар Праўдзін, кніга «Парыж, Эйфелева вежа і...».
  • Крытыка і літаратуразнаўства — Алесь Карлюкевіч, кніга «Пухавіччына. Літаратурнае гняздо Беларусі».
  • Публіцыстыка — Аляксандр Радзькоў, кніга «Дискретный подход к наблюдению жизни».
  • Дзіцячая літаратура — Валянціна Паліканіна, кніга «Усіх мацнее дабрыня».
  • Дэбют — Кацярына Стройлава, кніга «Насустрач Любві»[9].

Зноскі

  1. 1 2 Лепшым літаратарам Беларусі павялічылі прэміі. Sputnik Беларусь (28 жніўня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  2. 1 2 Яна Явіч. Адбор будзе строгі(недаступная спасылка). НББ (17 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 6 верасня 2015.
  3. Першая Нацыянальная літаратурная прэмія будзе ўручана ў Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне. Звязда (3 сакавіка 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  4. Яна Багданава. 6 авторов получили Первую национальную литературную премию (руск.). СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  5. Объявлены лауреаты 2-й Национальной литературной премии (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (6 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2016. Праверана 4 верасня 2016.
  6. Победителей Национальной литературной премии 2016 года чествовали в Полоцке (руск.). БЕЛТА (3 верасня 2017). Праверана 3 верасня 2017.
  7. Названы імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі (бел.)(недаступная спасылка). Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 2 верасня 2018.
  8. Названы лаўрэаты дзяржаўнай Нацыянальнай літаратурнай прэміі — сярод пераможцаў пісьменнік пад псеўданімам Алег Пушкін (бел.). Наша ніва (14 жніўня 2019). Праверана 2 верасня 2018.(недаступная спасылка)
  9. Сталі вядомымі імёны пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі (бел.). Звязда (5 верасня 2021). Праверана 5 верасня 2021.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.