Нацыянальная акадэмія кіруючых кадраў культуры і мастацтваў (НАКККіМ) | |
---|---|
Національна академія керівних кадрів культури і мистецтв | |
Арыгінальная назва | Національна академія керівних кадрів культури і мистецтв |
Міжнародная назва | National Academy of Culture and Arts Management |
Заснаваны | 1970 |
Тып | профільная ВНУ |
Дактары | 35 |
Прафесары | 46 |
Выкладчыкаў | 265 |
Метро | Арсенальная |
Юрыдычны адрас |
вул. Лаўрская 9, корп. 15, 01015 г. Кіеў, Украіна |
Сайт | nakkkim.edu.ua |
Нацыянальная акадэмія кіруючых кадраў культуры і мастацтваў — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю IV-га узроўню акрэдытацыі, якая знаходзіцца ў Кіеве.
Акадэмія як ажыццяўляе перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў у сферы культуры і мастацтва, так і праводзіць падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на ўсіх адукацыйных узроўнях.
Агульная характарыстыка
Заснавана 29 студзеня 1970 года. Першая назва - Інстытут павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры. Пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 31 жніўня 1998 года на базе інстытута створана дзяржаўная акадэмія кіруючых кадраў культуры і мастацтваў. Указам Прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі ад 12 студзеня 2010 года акадэміі прадастаўлены статус нацыянальнай. Акадэмія па выніках рэйтынгу ЮНЕСКА 2008-2018 гадоў займае першае месца сярод вышэйшых навучальных устаноў Украіны ў галіне культуры і мастацтваў.
Структура
- Інстытут сучаснага мастацтва
- Інстытут дызайну і рэкламы
- Інстытут практычнай культуралогіі і арт-менеджменту
- Інстытут бесперапыннай культурна-мастацкай адукацыі
- Чарнігаўскі філіял