Нацыянальная акадэмія дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны | |
---|---|
Національна академія державного управління при Президентові України | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Національна академія державного управління при Президентові України |
Міжнародная назва | The National Academy for Public Administration under the President of Ukraine |
Заснаваны | 1992 |
Рэарганізаваны | 1995 |
Юрыдычны адрас |
вул. Эжэна Пацье 20, 03057 Кіеў, Украіна |
Сайт | academy.gov.ua |
![]() |
Нацыянальная акадэмія дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны (укр.: Націона́льна акаде́мія держа́вного управлі́ння при Президе́нтові Украї́ни) — галоўная дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Украіны па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі дзяржаўных служачых і службовых асоб мясцовага самакіравання. Падпарадкавана Дзяржаўнаму ўпраўленню справамі.
Гісторыя
Гісторыя акадэміі як ўсеўкраінскага адукацыйнага, навуковага і метадалагічнага цэнтра падрыхтоўкі ўпраўленчай эліты пачалася з адкрыцця ў 1992 годзе Інстытута дзяржаўнага кіравання і самакіравання пры Кабінеце міністраў Украіны, на базе якога Указам Прэзідэнта Украіны ад 30 мая 1995 г. была ўтворана Украінская акадэмія дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны.
У 1996 г. пачалі дзейнасць рэгіянальныя падраздзяленні акадэміі ў Днепрапятроўску, Львове, Адэсе і Харкаве, якія ў 2001 г. атрымалі статус рэгіянальных інстытутаў.
Указам Прэзідэнта Украіны ад 21 жніўня 2003 г., улічваючы значны ўклад у развіццё дзяржаўнага кіравання ва Украіне, а таксама прымаючы да увагі агульнадзяржаўнае і міжнароднае прызнанне вынікаў яе дзейнасці, Украінскай акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны быў наданы статус нацыянальнай з наступным перайменаваннем у Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны.
Структура
Інстытуты
- Інстытут экспертна-аналітычных і навуковых даследаванняў
- Інстытут публічнага кіравання і адміністравання
- Інстытут павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў
- Адэскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання
- Дніпроўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання
- Львоўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання
- Харкаўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання
Кафедры
- Кафедра публічнага кіравання і публічнай службы
- Кафедра эканамічнай палітыкі і кіравання
- Кафедра грамадскага развіцця і грамадска-ўладных адносін
- Кафедра сацыяльнай і гуманітарнай палітыкі
- Кафедра дзяржавазнаўства і права
- Кафедра рэгіянальнага кіравання, мясцовага самакіравання і кіравання горадам
- Кафедра глабалістыкі, еўраінтэграцыі і кіравання нацыянальнай бяспекай
- Кафедра інфармацыйнай палітыкі і лічбавых тэхналогій
- Кафедра моўнай падрыхтоўкі і камунікацыі ў публічным кіраванні
- Кафедра публічнай палітыкі і палітычнай аналітыкі
- Кафедра парламентарызму і палітычнага менеджменту
Некаторыя вядомыя выпускнікі
- Гройсман Уладзімір Барысавіч — прэм’ер-міністр Украіны, у мінулым — мэр Вінніцы
- Клічко Віталь Уладзіміравіч — мэр Кіева
- Садавы Андрэй Іванавіч — мэр Львова
- Труханаў Генадзь Леанідавіч — мэр Адэсы