Нафталін
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Нафталін
Агульныя
Сістэматычнае найменнеНафталін
Хім. формулаC10Н8
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса128,17052 г/моль
Шчыльнасць1,14 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення80,26 °C
Тэмпература кіпення218 °C
Тэмпература ўспышкі79—87 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS91-20-3
PubChem931
Рэг. нумар EINECS202-049-5
SMILES
Рэг. нумар EC202-049-5
RTECSQJ0525000
ChemSpider906

Нафталін — араматычны вуглевадарод, С10Н8. Цвёрдае крышталічнае лятучае рэчыва з характэрным пахам, у вадзе не раствараецца, добра раствараецца ў бензоле, эфіры.

Хімічныя ўласцівасці

Нафталін па хімічных уласцівасцях падобны да ​​бензола: лёгка нітрыруецца, сульфіруецца, ўзаемадзейнічае з галагенамі. Адрозніваецца ад бензолу тым, што яшчэ лягчэй уступае ў рэакцыі. Акісляецца кіслародам паветра ў прысутнасці V2O5 з утварэннем фталевага ангідрыду.

Фізічныя ўласцівасці

Шчыльнасць 1,14 г/см ³, тэмпература плаўлення 80,26 °C, тэмпература кіпення 218 °C, растваральнасць у вадзе прыкладна 30 мг/л, тэмпература ўспышкі 79—87 °C, тэмпература самазагарання 525 °C, малярная маса 128,17052 г/моль.

Атрыманне

Нафталін атрымліваюць з каменнавугальнай смалы і піролізам нафтапрадуктаў.

Ужыванне

Важная сыравіна хімічнай прамысловасці: прымяняецца для сінтэзу фталевага ангідрыду, тэтраліна, дэкаліна, разнастайных вытворных нафталіну.

Вытворныя нафталіну ўжываюць для атрымання фарбавальнікаў і выбуховых рэчываў, у медыцыне, у якасці інсектыцыда.

Літаратура

  • Нафталін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 216. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 164. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.