Натэла Атараўна Дадышкіліяні
Дата нараджэння 2 снежня 1960(1960-12-02) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Атар Міхайлавіч Дадышкіліяні
Маці Клара Мікалаеўна Малышава
Адукацыя
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Натэла Атараўна Дадышкіліяні (2 снежня 1960, г. Чалябінск, Расія) — артыстка балета. Дачка А. Дадышкіліяні. Заслужаная артыстка Беларусі (1990).

Біяграфія

Нарадзілася ў 1960 годзе ў балетнай сям’і: маці — балерына Клара Малышава, а бацька — рэжысёр Атар Дадышкіліяні.[1]

Пасля сканчэння Беларускага харэаграфічнага вучылішча ў 1979 годзе салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі.

У 1998 годзе з’ехала ў Японію, дзе выкладала танец у балетнай студыі, паставіла некалькі балетаў і харэаграфічных мініяцюр, у якіх сама танчыла. Вярнуўшыся з Японіі, працавала ў Мінскім музычным тэатры ў якасці рэпетытара.

З 2009 года выкладае танец у балетнай студыі ў Маскаце, сталіцы Амана.[1]

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў‎ з 1984 года.

Творчасць

Танцоўшчыца класічнага плана. Валодае добрымі знешнімі данымі, стрыманай, строгай манерай выканання. У яе рэпертуары большасць сольных і галоўных партый з балетаў бягучага рэпертуару тэатра: Уладарка дрыяд («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А. Адана), Маша, Адэта — Адылія («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Магнолія («Чыпаліна» К. Хачатурана), Сільфіда («Сільфіда» Г. Левенскольда), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Сільфіда («Шапеніяна» на музыку Ф. Шапена).

Найбольш блізкія Натэле Дадышкіліяні работы галоўнага балетмайстра тэатра В. Елізар’ева. Дадышкіліяні тонка адчувае сучасную пластыку яго пастановак і паспяхова выконвае партыі Фрыгіі («Спартак» А. Хачатурана), Евы («Стварэнне свету» А. Пятрова), Джульеты («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Каханай («Карміна Бурана» на музыку К. Орфа), Дзевы-выбранніцы («Вясна свяшчэнная» І. Стравінскага).

Зноскі

  1. 1 2 ДАДИШКИЛИАНИ НАТЕЛЛА ОТАРОВНА на сайце Кино-Театр. РУ

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.